Леанід Барысавіч Тышко
| Леанід Тышко | |
|---|---|
| Поўнае імя | Леанід Барысавіч Тышко |
| Дата нараджэння | 9 лістапада 1945 (80 гадоў) |
| Месца нараджэння | Брэст |
| Краіна | Беларусь |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | Музыкант |
| Інструменты | Бас-гітара |
| Жанры | Фолк-рок |
| Калектывы |
Лявоны Песняры |
| Узнагароды | |
Леанід Барысавіч Тышко (нар. 9 лістапада 1945, Брэст) — беларускі музыка, паэт, артыст вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» (бас-гітара, бэк-вакал, вершы, 1968-1981), адзін з заснавальнікаў айчыннай школы ігры на бас-гітары. Заслужаны артыст БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1964 годзе скончыў музычную вучэльню ў Брэсце па класе домры.
Службу ў шэрагах Савецкай арміі праходзіў ва Уруччы разам з будучымі музыкамі «Песняроў» Уладзімірам Мулявіным і Валерыем Яшкіным. Затым разам з імі працаваў у філармоніі ў Мінску, дзе былі інструменталістамі, потым сталі акампануючай групай у жаночым ансамблі «Лявонiха». У 1968 увайшоў у склад ВІА «Лявоны». У 1970 годзе менавіта бас-гітарыст Леанід Тышко прапанаваў змяніць назву ансамбля «Лявоны» на новую — «Песняры».
У сакавіку 1981, пасля вялікіх гастроляў па Лацінскай Амерыцы і ўзніклых там непаразуменняў, добраахвотна пакінуў «Песняры». Стаў другім музыкам з «залатога складу» ансамбля, які пакінуў гурт на вяршыні яго поспеху. 8 гадоў разам з родным братам Эдуардам Тышко граў у рэстаранах гасцініцы «Юбілейная» і «Каменный цветок» у Мінску, яшчэ некалькі гадоў займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, а затым пакінуў Беларусь.
З 1991 разам з другой жонкай і сынам жыве ў Ізраілі ў г. Хайфа, па-ранейшаму піша вершы, час ад часу прыязджае на Бацькаўшчыну. У 2009 на запрашэнне Уладзіслава Місевіча Леанід Тышко выступіў з «Беларускімі Песнярамі» ў Палацы Рэспублікі, прыняў удзел у юбілейным канцэрце на фэсце «Залаты шлягер» у Магілёве.