Гатардскі базісны тунэль

Гатардскі базісны тунэль (ням.: Gotthard-Basistunnel, GBT, італ.: Galleria di base del San Gottardo) — чыгуначны тунэль у Швейцарыі даўжынёй 57,1 км (уключаючы службовыя і пешаходныя хады — 153,4 км[1]). Паўночны партал тунэля знаходзіцца каля вёскі Эрстфельд, а паўднёвы партал — каля вёскі Бодыё. Пасля завяршэння пракладкі ўсходняй часткі (15 кастрычніка 2010 года) і заходняй часткі (23 сакавіка 2011 года) ён стаў самым доўгім чыгуначным тунэлем у свеце[2]. Тунэль будзе забяспечваць чыгуначнае злучэнне праз Альпы і перавядзе грузавыя перавозкі поўнач-захад з аўтамабільных на больш экалагічныя чыгуначныя. Час паездкі з Цюрыха ў Мілан зменшыцца з 3 гадзін 40 хвілін да 2 гадзін 50 хвілін. У снежні 2016 года AlpTransit Gotthard Ltd перадала тунэль Федэральным чыгункам Швейцарыі (SBB) у працоўным стане[3]. Тунэль быў адкрыты 1 чэрвеня 2016 года[4].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Final breakthrough of the longest railway tunnel in the world Архівавана 26 кастрычніка 2010. — прэс-рэліз AlpTransit, 15.10.2010
- ↑ В Швейцарии пробили самый длинный туннель , Бі-бі-сі (15.10.2010).
- ↑ Gotthard Base Tunnel to be operational from 2016 Архівавана 16 лістапада 2011.
- ↑ Gotthard: Längster Eisenbahntunnel der Welt eröffnet , Spiegel Online, Axel Springer AG (1 чэрвеня 2016). Праверана 1 чэрвеня 2016.