Гаўрыіл Календа
Гаўрыіл Календа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоній Сялява | ||||||
Пераемнік | Кіпрыян Жахоўскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Руская ўніяцкая царква | ||||||
Папярэднік | Антоній Сялява | ||||||
Пераемнік | Кіпрыян Жахоўскі | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
1606 |
||||||
Смерць |
11 лютага 1674 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Календы[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаўрыла, Гаўрыіл або Габрыэль Календа, свецкае імя Георгій Іванавіч Календа, папросту Юрый Календа (каля 1606, Вільня — 11 лютага 1674) — дзеяч уніяцкай царквы.
Са шляхецкага роду Календ гербу «Календа». Бацька, Іван Календа, віленскі суддзя земскі, быў заўзятым уніятам, памёр на 90-м годзе жыцця ў 1636 годзе і пахаваны ў віленскай Свята-Траецкай царкве. Захавалася друкаваная надгробная прамова (Вільня, 1636) траецкага базыльянскага ігумена Аляксея Дубовіч на пахаванні Івана Календы 18 снежня 1636 года.[1]
У 1626 годзе ўступіў у ордэн базыльян. Вучыўся ў калегіумах Брунсберга (цяпер Бранева, Польшча; 1627—1630), Вены і Рыма (1633—1639). 3 1633 года святар. У 1642—1655 гадах пры мітрапаліце Антонію Сяляве, з 1653 года каад’ютар (памочнік-намеснік) полацкага архіепіскапа. Архіепіскап полацкі (1655—1674), адміністратар Кіеўскай мітраполіі (1655—1665). Протаархімандрыт базыльянскага ордэна (1666—1674), архімандрыт супрасльскі, беразвецкі, ляшчынскі. Мітрапаліт кіеўскі і галіцкі (1665—1674).
Дзейнасць Календы прыпала на час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, калі на тэрыторыі, занятай маскоўскімі войскамі і казакамі, уніяцкія цэрквы скасоўваліся, а на заходніх землях ВКЛ рымска-каталіцкія біскупы імкнуліся падпарадкаваць уніятаў сваёй уладзе. Ва ўмовах няпэўнасці рымскі Папа Аляксандр VII не зацвярджаў Календу мітрапалітам. Да 1660 года, ратуючыся ад расійскіх і шведскіх войск, Календа вандраваў па гарадах ВКЛ. У 2-й палове 1660-х гадоў пералом у настроі шляхты на карысць уніі і асабістыя намаганні Календы паспрыялі яго зацвярджэнню мітрапалітам і выданню ў 1667—1668 гадах каралём і соймам пастаноў, якія аднаўлялі правы грэка-каталіцкай іерархіі і гарантавалі перадачу ім незанятых праваслаўных епархій. Дамогся вяртання царкоўнай маёмасці, страчанай у час вайны, заключыў з рымска-каталіцкай царквой пагадненне аб забароне лацінскім ксяндзам браць дзесяціну з уніятаў. Унутры царквы імкнуўся да адзінаўладдзя. У 1660-я гады ўвайшоў у канфлікт з базыльянамі -- вывеў з падпарадкавання ордэну шэраг манастыроў і зрабіў іх архімандрыямі, перадаўшы епіскапам. У 1661 годзе на Супрасльскай капітуле самачынна спрабаваў абвясціць сябе протаархімандрытам — кіраўніком ордэна базыльян, аднак гэта рашэнне скасаваў Папа Аляксандрам VII. У 1666 годзе на Берасцейскім капітуле для захавання ўнутрыцаркоўнага спакою зноў абраны протаархімандрытам базыльян. Падтрымка ім у гэты перыяд ордэна і перадача яму архімандрый выклікала канфлікт з епіскапатам. Спробы Календы адлучыць нязгодных архірэяў ад царквы і ўсталяваць неабмежаваную ўладу зноў былі спынены папствам.
Памёр у Супраслі. У літаратуры даецца прынамсі тры даты смерці — 11 лютага, 17 лютага і 18 лютага 1674 года. Імавернейшая з іх — 11 лютага, яе называе наступнік Календы на мітрапалічым стальцы Кіпрыян Жахоўкі ў лісце да Кангрэгацыі пашырэння веры ад 2 сакавіка 1674 года.
Пахаваны ў Полацку.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Historia Kościoła w Polsce. Tom 1. Część 2. — Poznań — Warszawa, 1974.
- Коялович, М. О. Литовская церковная уния. Том 2. — СПб.: Типография духовного журнала «Странник», 1861.
- Николай (Долматов), архим. Супрасльский Благовещенский монастырь: историко-статистическое описание / Составил архимандрит Николай (Долматов). — СПб.: Синодальная типография, 1892.
- Роман Лукань ЧСВВ Митрополит Гавриїл Юрій Колєнда ЧСВВ. Почитатель св. Йосафата // «Місіонар». — 1943. — Чэрвень — С. 96-97.
- Полацкія ўніяцкія архіепіскапы
- Выпускнікі Грэчаскага калегіума
- Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
- Нарадзіліся ў 1606 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 1674 годзе
- Памерлі ў Супраслі
- Пахаваныя ў Полацку
- Асобы
- Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты
- Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
- Постаці ўсходняга каталіцтва
- Календы
- Базыльяне