Гвіда Гезэле
Гвідо Гизеле | |
---|---|
Guido Gezelle | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Spoker#W(est) Vl(aming)[1] |
Дата нараджэння | 1 мая 1830[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1899[2][3][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pieter Jan Gezelle[d] |
Маці | Monica Devrieze[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, садавод, настаўнік, пісьменнік, каталіцкі святар, палітык, аўтар, філолаг, фалькларыст, spiritual director |
Кірунак | ранні натуралізм |
Жанр | верлібр |
Мова твораў | Заходнефламандская група дыялектаў |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Гвіда Гезэле (нідэрл.: Guido Gezelle, МФА: [ˈɣidoː ɣəˈzɛlə]) (1 мая 1830, Бругэ — 27 лістапада 1899, там жа) — фламандскі паэт, філолаг, фалькларыст, лірык, член Каралеўскай фламандскай акадэміі мовы і літаратуры; сын гарадскога садоўніка і сялянкі, па прафесіі каталіцкі святар. Валодаў 15 мовамі і лічыўся адным з лепшых знаўцаў старажытнагерманскіх тэкстаў.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Паэзія Гезэле зрабіла рэвалюцыю ва фламандскай літаратуры: ён у перыяд панавання рамантызму пісаў свабодным вершам.
Знакамітыя зборнікі вершаў Гезэле — «Dichtoefningen» (1858), «Kerkhofblommen» (1858) і «Gedichten, Gesangen en Gebeden» (1861). Асноўны іх змест — ідылічныя сцэны з жыцця сялян, натуралістычныя малюнкі з жыцця жывёл і прыроды, напісаныя яркімі, крыклівымі фарбамі. Сучасная Гезэле крытыка рэзка асудзіла яго за разбурэнне традыцыйнай паэтычнай формы, і Гезэле на працягу 30 гадоў нічога не пісаў. І толькі ў 1880-х гг., калі ў Нідэрландах паўстаў рух «De Nieuwe Gids», a ў Фландрыі выступіла група «Van Nu en Straks» (1893), Гезэле быў прызнаны літаратурным правадыром і наватарам. Творы Гезэле пісаў на нідэрландскай мове, але з моцным уплывам роднай заходне-фламандскай гаворкі, бо быў праціўнікам выкарыстання адзінага з нідэрландцамі літаратурнай мовы. Яго творы аказалі ўплыў на развіццё літаратуры на заходне-фламандскай гаворцы.
Зноскі
- ↑ а б в https://www.odis.be/lnk/PS_11897
- ↑ а б Guido Gezelle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Guido Gezelle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Guido Gezelle // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Гезелле Гвидо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/232310/Guido-Gezelle
- ↑ http://www.britannica.com/topic-browse/Literature/Western-Literature/Belgian-Literature/2
- ↑ http://www.worldatlas.com/webimage/countrys/europe/belgium/befamous.htm
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Dichtwerken, 3 тт., Amsterdam.
- Herwerden C. A. B., van, Guido Gezelle, Haarlem, 1903.
- Vermeylen A., Guido Gezelle, «Revue de Belgique», июль 1906.
- Rudder May, de, Guido Gezelle, Turnhont, 1919.
- Gezelle Caesar, Voor onze misprezen moedertaal, Amsterdam, 1923.
- Walgrave A., Het leven van Guido Gezelle, Amsterdam, 1923.
- Kloos W., Guido Gezelle, Nieuwere Litteraturgeschichte, IV, 16.
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1830 годзе
- Нарадзіліся ў Бругэ
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 1899 годзе
- Памерлі ў Бругэ
- Пахаваныя ў Бругэ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Фландрыі
- Постаці бельгійскай філалогіі
- Постаці бельгійскай фалькларыстыкі
- Нідэрландскамоўныя паэты
- Каталіцкія святары
- Паліглоты
- Філолагі XIX стагоддзя