Гельвін
| Гельвін | |
|---|---|
| | |
| Формула | Mn4(Be3Si3O12)S |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Жоўты, жоўта-буры, чырвоны, радзей зеленаваты |
| Колер рысы | Ад белага да жоўта-карычневага |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Мутна-прасвечваючы, часам празрысты |
| Цвёрдасць | 6—6,5 |
| Спайнасць | Недасканалая па (111) |
| Шчыльнасць | 3,2—3,44 г/см³ |
| Сінгонія | Кубічная |
Гельвін (англ.: helvite, ням.: helvin) — мінерал падкласа каркасных сілікатаў з хімічнай формулай Mn4(Be3Si3O12)S. Апісаны нямецкім геолагам А. Г. Вернерам (A. G. Werner) ў 1817[2] годзе і названы ім за жоўты колер[3].
Гельвін — адзін з шасці самых распаўсюджаных берыліевых мінералаў, утрыманне аксіду берылію ў мінералах гэтай групы складае ад 8 да 15,5 %. Крышталічная структура падобная да структуры садаліту, крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае крышталі жоўтага колеру розных адценняў, можа быць зялёным, чырвоным, шаравата-жоўтым, жаўтавата-зялёным. Цвёрдасць 6—6,5 (5—5,5[3]) па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,2—3,44 г/см³.
Каштоўная руда на берылій[3]. Вядомы радовішчы і праяўленні гельміну ў Германіі, Расіі, Нарвегіі, Казахстане, ЗША, Фінляндыі, Швецыі, Японіі[2].
Зноскі
- ↑ Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
- ↑ а б Гельвин // Кристаллов.net (руск.)
- ↑ а б в Гельвин // КаталогМинералов.Ru (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мала гірнича енциклопедія. В 3-х т. / За ред. В. С. Білецького. — Донецьк: Донбас, 2004. — ISBN 966-7804-14-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гельвин // Кристаллов.net (руск.)
- Гельвин // КаталогМинералов.Ru (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гельвін