Ютландыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Ютландыя)
Перайсці да: рух, знайсці

Ютландыя
Карта
Карта
55°37′46″ пн. ш. 9°12′04″ у. д.HGЯO
Акваторыі [[Паўночнае мора, Балтыйскае мора|Паўночнае мора, Балтыйскае мора]], [[Паўночнае мора, Балтыйскае мора|Паўночнае мора, Балтыйскае мора]], [[Паўночнае мора, Балтыйскае мора|Паўночнае мора, Балтыйскае мора]], [[Паўночнае мора, Балтыйскае мора|Паўночнае мора, Балтыйскае мора]], [[Паўночнае мора, Балтыйскае мора|Паўночнае мора, Балтыйскае мора]], [[Паўночнае мора, Балтыйскае мора|Паўночнае мора, Балтыйскае мора]]
Плошча 40 000 км²
Краіна Сцяг ЕС Еўропа
Ютландыя (Еўропа)
Ютландыя
Ютландыя
Commons-logo.svg Ютландыя на Вікісховішчы

Ютла́ндыя (дацк.: Jylland, ням.: Jütland: «Краіна ютаў», лац.: Cimbria, Iutia, Iutlandia) — паўвостраў у Еўропе, падзяляе Балтыйскае і Паўночнае мора. Плошча каля 40 тысяч км². Уздоўж узбярэжжа звычайны дзюны, якія часам утвараюць пясчаныя астравы, аддзеленыя ад узбярэжжа мелкаводнымі лагунамі. Усходнія берагі Ютландыі моцна парэзаныя залівамі. Складзеная пераважна вапнякамі і глінамі, якія перакрыты ледавіковымі адкладамі. Вышыня да 173 м. Рэльеф роўны, месцамі невысокія груды марэннага паходжання. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C, ліпеня — 15 °C. Выпадае 600—800 мм ападкаў. У падставе Ютландыі пабудаваны Кільскі канал. Лес займае каля 9 % паверхні. Інтэнсіўная сельская гаспадарка. Рыбалоўства.

Паўночны ўскраек паўвострава быў у выніку паводкі 1825 года аддзелены Лім-фіёрдам у асобны востраў, але традыцыйна працягвае разглядацца як яго частка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 222. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]