Перайсці да зместу

Генадзь Аляксеевіч Браніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Аляксеевіч Браніцкі
Дата нараджэння 7 лістапада 1938(1938-11-07) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Генадзь Аляксеевіч Браніцкі (нар. 7 лістапада 1938, Фергана, Узбекістан) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (1988), прафесар (1989).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1960; аспірантура, 1963).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1963—2017, Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем, лабараторыя хіміі тонкіх плёнак, галоўны навуковы супрацоўнік, у 2005—2010 — загадчык лабараторыі, у 1995—2005 — дэкан хімічнага факультэта).

Навуковыя інтарэсы: хімія нанаструктурыраваных сістэм. Пазапрафесійныя інтарэсы: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вышыўка).

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1998), медаль Косара Амерыканскага фатаграфічнага таварыства (1990).

  • Закономерности формирования фотографических изображений из неблагородных металлов и высокодисперсного серебра и разработка на их основе новых типов фотослоев и катализаторов на носителях : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.04 / Браницкий Геннадий Алексеевич. — Минск, 1987.
  • Получение многоцветных фотографических изображений на черно-белых AgHal-слоях без использования красителей и окрашенных пигментов / Г. А. Браницкий [и др.] // Химические проблемы создания новых материалов и технологий. — Минск, 2003. — Вып. 2. — С. 38—55.

Зноскі

  • Браніцкі Генадзь Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 242—243. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Браницкий Геннадий Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 489.
  • Браницкий Геннадий Алексеевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 36—37.
  • Геннадий Алексеевич Браницкий // Журнал Белорусского государственного университета. Химия. — 2019. — № 1. — С. 95—96.