Генадзь Фёдаравіч Шпалікаў
| Генадзь Фёдаравіч Шпалікаў | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | паэт, сцэнарыст, кінарэжысёр, кінасцэнарыст, пісьменнік |
| Дата нараджэння | 6 верасня 1937[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 лістапада 1974[2] (37 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Natalya Ryazantseva[d] і Inna Gulaya[d] |
| Дзеці | Dariya Shpalikova[d] |
| Альма-матар | |
Генадзь Фёдаравіч Шпалікаў (руск.: Генна́дий Фёдорович Шпа́ликов; 6 верасня 1937, Сегежа, Карэльская АССР — 1 лістапада 1974, Перадзелкіна, Ленінскі раён, Маскоўская вобласць) — савецкі кінасцэнарыст, кінарэжысёр і паэт. Аўтар і суаўтар сцэнарыяў да фільмаў «Застава Ільіча» (рэжысёр Марлен Хуцыеў, першы варыянт — 1962, выхад на экран пад назвай «Мне дваццаць гадоў» — 1965); «Я крочу па Маскве» (Георгій Данелія, 1963); «Я родам з дзяцінства» (Віктар Тураў, 1966); «Ты і я» (Ларыса Шапіцька, 1971); «Спявай песню, паэт…» (Сяргей Урусеўскі, 1971). Па ўласным сцэнары паставіў фільм «Доўгае шчаслівае жыццё» (1966), які атрымаў галоўны прыз на фестывалі аўтарскага кіно ў Бергама. Праца кінадраматурга ў мультыплікацыі звязана з напісаннем сцэнарыяў да анімацыйных фільмаў «Жыл-быў Казявін» (1966) і «Шкляная гармоніка» (1968), знятым Андрэем Хржаноўскім. Шэраг сцэнарыяў Шпалікава («Прычал», «Летнія вакацыі», «Дзяўчынка Надзя, чаго табе трэба?», «Прыг-скок, абвалілася столь» і іншыя) не атрымалі экраннага ўвасаблення ні пры жыцці аўтара, ні пасля яго смерці.
Шпалікаў — аўтар тэкстаў песень і вершаў «Палуба», «Я крочу па Маскве», «Ах, патану я ў Заходняй Дзвіне…», «Рыа-рыта, рыа-рыта…» («Гарадок правінцыйны»), «Людзей губляюць толькі раз», «Бываюць крылы ў мастакоў», «Па няшчасці ці на шчасце…», «Садовае кольца», якія гучаць у савецкіх і расійскіх фільмах розных гадоў. Першы зборнік твораў Шпалікава «Выбранае», які ўключае сцэнары, вершы, песні і нататкі, выйшаў пасмяротна ў выдавецтве «Мастацтва» ў 1979 годзе.
Шпалікаў, які заклаў, на думку крытыкаў, новыя прынцыпы сюжэтаскладання ў савецкай кінадраматургіі, скончыў жыццё самагубствам 1 лістапада 1974 года ў Перадзелкіне.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1962) «Зорка на спражцы»[3].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У XXI стагоддзі ў памяць пра сцэнарыста і паэта былі адкрыты мемарыяльныя дошкі ў Маскве, Кіеве і Сегежы. У 2009 годзе каля ўваходу ва УДІК быў усталяваны помнік тром выпускнікам гэтай ВНУ — Андрэю Таркоўскаму, Генадзю Шпалікаву і Васілю Шукшыну.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ШПАЛИКОВ Геннадий Федорович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 750–752. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ Bibliothèque nationale de France Gennadij Fedorovič Špalikov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Документальный фильм «В кадре и за кадром. Кинооператор Анатолий Заболоцкий»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генадзь Фёдаравіч Шпалікаў