Георгій Мікалаевіч Данелія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георгій Данелія
გიორგი დანელია
Danelia.jpg
Фатаграфія 27 жніўня 2010 года
Імя пры нараджэнні: Георгій Мікалаевіч Данелія
Дата нараджэння: 25 жніўня 1930(1930-08-25)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 красавіка 2019(2019-04-04)
Месца смерці: Масква
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Сцяг Расіі Расія
Маці: Мэры Анджапарыдзэ[d]
Жонка: Любоў Сяргееўна Сакалава
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, публіцыст
Кар’ера: 1958 — 2019
Кірунак: кінакамедыя[d] і трагікамедыя
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1980 Ордэн «Знак Пашаны»
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)
Народны артыст СССР— 1990 Народны артыст РСФСР— 1974 Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР — 1965 Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 1996 Прэмія Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія СССР — 1978 Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых — 1981
IMDb: ID 0199381
Commons-logo.svg Георгій Данелія на ВікіСховішчы

Георгій Мікалаевіч Данелія (груз. გიორგი დანელია, 25 жніўня 1930, Тбілісі — 4 красавіка 2019, Масква) — грузінскі і расійскі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996). Творчасці рэжысёра ўласцівыя мяккі гумар, лірызм, паэтычнасць.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, у 1954—1955 гадах працаваў архітэктарам у Інстытуце праектавання гарадоў. Цікавіўся кіно, здымаўся ў масоўках і ў 1956 годзе паступіў на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (майстэрня Міхаіла Калатозава), якія скончыў у 1959 годзе.

З 1959 года — рэжысёр-пастаноўшчык «Масфільма». У 1965—1969 гадах — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага творчага аб’яднання» пры «Масфільме», у 1975—1987 — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага аб’яднання камедыйных і музычных фільмаў». З 1987 года — прэзідэнт і мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рытм» кінаканцэрна «Масфільм».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў фільмам «Сярожа» (1960, разам з І. Таланкіным). Здымае псіхалагічныя драмы («Шлях да прычала», 1962), лірычныя («Я крочу па Маскве», 1964; «Міміно», 1970), сатырычныя («Трыццаць тры», 1966), фантастычныя камедыі («Кін-дза-дза!», 1987) і трагікамедыі («Не бядуй», 1969; «Афоня», 1975; «Асенні марафон», 1979; «Слёзы капалі», 1983; «Пашпарт», 1990), для якіх характэрны ўвага да сацыяльнай прыроды з’яў і ўчынкаў, спачувальная інтанацыя ў адносінах да герояў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Галіна Іванаўна Юркова-Данелія.

Зноскі

  1. Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]