Генадзь Іванавіч Міхасёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Генадзій Іванавіч Міхасёў)
Генадзь Іванавіч Міхасёў
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1957(1957-06-06) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці даследчык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Генадзь Іванавіч Міхасёў (нар. 6 чэрвеня 1957, п. Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар (2005). Член Міжнароднага таварыства прыкладной матэматыкі і механікі (GAMM, 2001), Еўрапейскага таварыства механікаў (EUROMECH, 2003), Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), Беларускага матэматычнага таварыства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Механіка», 1981; аспірантура, 1984), Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (дактарантура, 1997).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце (1985—1994, 1997—2000, 2001—2008, у 1998—2000 — загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і механікі, з 2001 — прарэктар па навуковай рабоце), Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце шляхоў зносін (2000—2001, загадчык кафедры тэарэтычнай механікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2008, кафедра бія- і нанамеханікі, з 2009 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя тонкіх абалонак (ваганні, хвалі, устойлівасць); распрацоўка метадаў гашэння вібрацый слаістых танкасценных канструкцый з выкарыстаннем магнітарэалагічных кампазітаў; біямеханіка (мадэляванне слыхавой, крывяноснай сістэм); асімптатычныя метады.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000), Фонда каралевы Ядвігі (Ягелонскі ўніверсітэт, Польшча, 2001).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Волновые пакеты в тонких оболочках : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Михасев Геннадий Иванович. ― Санкт-Петербург, 1998.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]