Генрык Дэмбінскі (1908—1941)
Генрык Дэмбінскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, публіцыст |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1941[1][2][…] (33 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Zofia Dembińska[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ге́нрык Дэмбі́нскі (польск.: Henryk Dembiński; 30 ліпеня 1908, Іркуцк, Расійская імперыя — 12 жніўня 1941, Ганцавічы, Брэсцкая вобласць) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 1918 жыў у Ашмянах. У пачатку 1930-х гадоў вывучаў філасофію і права ў Віленскім універсітэце. Падчас вучобы ў 1927—1932 гадах быў сябрам Асацыяцыі студэнтаў-каталікоў «Адраджэнне». Узначальваў групу студэнцкай лявіцы «Фронт». У 1935 адзін з заснавальнікаў і рэдактараў газеты «Poprostu». Удзельнік Антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. У 1937 годзе ён далучыўся да Польскай сацыялістычнай партыі. У той жа год асуджаны польскімі ўладамі на 4 гады турмы.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР працаваў інспектарам раённага аддзела народнай асветы.
Расстраляны нямецкімі ўладамі на вакзале ў Ганцавічах, дзе цяпер устаноўлены памятны знак.
Зноскі