Перайсці да зместу

Марыя Барбара Тапольская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Барбара Тапольская
польск.: Barbara Topolska
Дата нараджэння 21 мая 1938(1938-05-21)[1][2] (86 гадоў) ці 21 мая 1937(1937-05-21)[3] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Jerzy Topolski[d]
Род дзейнасці гісторык, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень прафесар (2003), навуковы прафесар[d][4] (11 снежня 2003) і габілітаваны доктар[5] (1 студзеня 1983)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Барбара Тапо́льская (сапраўднае Пяховяк)[6][7] (польск.: Maria Barbara Piechowiak (Topolska), нар. 21 мая 1938) — польскі гісторык, доктар габілітаваны гуманітарных навук (1983)[8], прафесар (2003)[8].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў мястэчку Казмінак (Велікапольскае ваяводства, Польшча). У 1960 годзе скончыла гістарычны факультэт[8] Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. У 1973—1976 гадах ад’юнкт пры Вышэйшай педагагічнай школе пры ўніверсітэце ў Познані, выкладала гісторыю Расіі. З 1978 года працавала ў Аддзяленні па вывучэнні замежнай Палоніі ў Познані (з 1992 года Аддзяленне па вывучэнні нацыянальнасцей Польскай акадэміі навук). З 1997 года — надзвычайны прафесар Інстытута гісторыі Вышэйшай педагагічнай школы (з 2001 года Зялёнагурскі ўніверсітэт) ў Зялёнай Гуры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па гісторыі культуры літоўскіх і беларускіх зямель XV—XX стагоддзях, гісторыі Вялікай Польшчы, праблемах этнічнай гісторыі, культуры польскай эміграцыі, па гістарыяграфіі гісторыі ўсходніх зямель Польшчы. Аўтар манаграфіі па гісторыі Шклоўскага маёнтка XVII—XVIII стагоддзях, гісторыі кніг Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях, артыкулаў па культурнай і эканамічнай гісторыі беларускіх зямель феадальнага часу.

Сярод апублікаваных прац:

  • Dobra szkłowskie na Białorusi Wschodniej w XVII i XVIII wieku, Warszawa 1969;
  • Czytelnik i książka w Wielkim Księstwie Litewskim w dobie Renesansu i Baroku, Wrocław 1984;
  • Przemiany zachodnioeuropejskiego pogranicza kulturowego pomiędzy Bugiem a Dżwiną i Dnieprem (polsko-litewsko-białorusko-ukraińskie losy od XV—XX wieku), Uniwersytet Zielona Góra 2009;
  • «Historia wspólna czy rozdzielna». Polacy, Litwini, Białorusini, Ukraińcy w ich dziejowym stosunku (XV—XX w.), Oficyna Wydawnicza Kucharski, Toruń 2015;
  • Zapomniane dziedzictwo kulturowe na wschodzie Europy od XV do XX wieku, Oficyna Wydawnicza Uniwersytetu Zielonogórskiego, Zielona Góra 2005, 151 p.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]