Генрых Наўэн
Генрых Наўэн | |
---|---|
ням.: Heinrich Nauen | |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1940[1][3][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя фон Малахоўскі-Наўэн[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, мастак-гравёр |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм |
Уплыў на | Джон Бонд Франсіска[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых (Гайнрых) Наўэн (ням.: Heinrich Nauen; 1 чэрвеня 1880, Крэфельд — 26 лістапада 1940, Калькар) — нямецкі мастак, педагог, яскравы прадстаўнік рэйнскага экспрэсіянізму; творчасць уключае жывапісныя палотны, акварэлі, малюнкі, друкаваную графіку, манументальны жывапіс, мазаіку і прыкладное мастацкае рамяство.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і пекара. У 1898 годзе паступіў у дзюсельдорфскую Акадэмію мастацтваў. У 1899 годзе браў прыватныя ўрокі ў Мюнхене, у 1900—1902 гадах працягнуў адукацыю ў штутгарцкай Акадэміі. Пасля гэтага далучыўся да членаў бельгійскай мастацкай Латэмскай школы, якая групавалася вакол скульптара Жоржа Мінэ ў фламандскім гарадку. У красавіку 1905 года, пасля свайго вяселля з мастачкай Марыяй Малахоўскай, ён з жонкай прыехаў у Парыж, дзе на працягу доўгага часу вывучаў жывапіс імпрэсіяністаў і фавізм, які зараджаўся.
У пачатку 1906 года пераехаў у Берлін, стаў членам руху Берлінскі сецэсіён, блізка сышоўся з Эмілем Нольдэ, вёў дыскусіі з Максам Бекманам аб новым мастацтве. Вясну і лета звычайна праводзіў на радзіме, у Рэйнландзе. У сваёй невялікай майстэрні каля Крэфельда ў 1909 годзе напісаў буйнафарматнае палатно «Ураджай», якое выставіў у 1910 годзе ў Парыжы, дзякуючы чаму заслужыў станоўчую ацэнку ў лісце А. Маціса. У 1911 годзе канчаткова пакінуў Берлін і вярнуўся на ніжні Рэйн, пасяліўся ў замку Дыльбарн, паблізу Бругена. У Дыльбарне яго наведвалі Генрых Кампендонк, Эрых Хекель, Франц Марк, Гельмут Маке і Аўгуст Маке.
У 1921—1937 гадах — прафесар у Мастацкай акадэміі Дзюсельдорфа, дзе выкладаў разам з такімі майстрамі, як Генрых Кампендонк, Паўль Клее і Ота Дзікс. Пасля прыходу ў Германіі да ўлады нацыянал-сацыялістаў падвергся пераследам; у 1937 годзе яго працы выстаўляліся нацыстамі на прэзентацыі «Дэгенератыўнае мастацтва», а сам Наўэн прымусова звольнены і адпраўлены на пенсію. Апошнія гады жыцця мастака прайшлі ў горадзе Калькар, тут ён і пахаваны. Помнік на магіле мастака — працы Іозефа Бойса.
Зноскі
- ↑ а б Heinrich Nauen
- ↑ Heinrich Nauen // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Heinrich Nauen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Крэфельдзе
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў акрузе Дзюсельдорф
- Пахаваныя ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Германіі XIX стагоддзя
- Мастакі Германіі XX стагоддзя
- Мастакі-жанрысты Германіі
- Мастакі-пейзажысты Германіі
- Майстры нацюрморта Германіі
- Мастакі-манументалісты Германіі
- Мастакі-мазаічысты
- Мастакі-экспрэсіяністы Германіі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Кавалеры ордэна Жалезны крыж
- Памерлі ад раку страўніка