Генрых II (граф Шампані)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Генрых II, граф Шампані)
Jump to navigation Jump to search
Генрых II Шампанскі
фр.: Henri II de Champagne
Генрых II Шампанскі
сцяг
граф Шампані
1181 — 1197
(пад імем Генрых II)
Папярэднік: Генрых I Шампанскі
Пераемнік: Цібо III Шампанскі
11-ы Кароль Іерусаліма
1192 — 1197
(пад імем Генрых I)
Папярэднік: Ізабела Іерусалімская і Конрад Манферацкі
Пераемнік: Ізабела Іерусалімская і Амары II
 
Дзейнасць: манарх
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 29 ліпеня 1166(1166-07-29)
Смерць: 10 верасня 1197(1197-09-10) (31 год)
Акра, Палесціна
Род: Дом дэ Блуа-Шампань
Бацька: Генрых I Шампанскі
Маці: Марыя Французская
Жонка: Ізабела Іерусалімская
Дзеці: дочкі: Марыя, Аліса, Філіпа

Генрых Шампанскі (29 ліпеня 1166 — 10 верасня 1197) — граф Шампані (Генрых II, 11811197), кароль Іерусаліма (Генрых I, 11921197), хоць ён ніколі не выкарыстоўваў тытул «кароль».

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Генрых быў старэйшым сынам графа Шампані Генрыха I Шчодрага і Марыі, дачкі Людовіка VII Маладога і Аліеноры Аквітанскай. Яго цётка Адэль Шампанская была каралевай Францыі.

У 1171 годзе Генрых быў заручаны з Ізабелай дэ Эно[1]. Калі яна выйшла замуж за караля Філіпа II Аўгуста, бацька Генрыха, яго цётка і іншыя члены сям'і былі абураны. Вакол каралевы-маці Адэль сфарміравалася варожая Ізабеле фракцыя, што стварыла напружанасць пры французскім двары[2].

Бацька Генрыха памёр у 1181 годзе, і яго маці кіравала графствам у якасці рэгенткі да 1187 года.

Крыжовы паход[правіць | правіць зыходнік]

У 1190 годзе Генрых адправіўся на Усход, загадзя атрымаўшы ад баронаў клятву прызнаць графам яго малодшага брата Тэабальда ў выпадку, калі ён не вернецца назад. Генрых далучыўся да Трэцяга крыжовага паходу. Першапачаткова ён быў адным з лідараў французскіх войскаў пры аблозе Акры да прыбыцця Філіпа II. Ёсць непацверджаныя звесткі, што ён быў членам атрада, які ўдзельнічаў у выкраданні каралевы Ізабелы Іерусалімскай, накіраванага на яе вяселле з Конрадам Манферацкім. Генрых быў звязаны з Конрадам роднаснымі сувязямі праз іх агульных бабулю і дзядулю. Паводле Баха ад-Дзіна ібн Шадада, Генрых быў паранены ў Акры 15 лістапада.

Пазней Генрых перайшоў у світу Рычарда Львінае Сэрца. У красавіку 1192 года кароль Рычард паслаў Генрыха ў якасці свайго прадстаўніка з Акры ў Тыр, каб паведаміць Конраду Манферацкаму пра яго абранне каралём Іерусаліма. Генрых вярнуўся ў Акру, а праз некалькі дзён Конрад быў забіты асасінамі. Генрых вярнуўся ў Тыр праз два дні, нібыта каб дапамагчы арганізаваць каранацыю Конрада, але ў выніку апынуўся на пахаваннях. Ён неадкладна заручыўся з нядаўна аўдавелай і цяжарнай каралевай Ізабелай. Вяселле адбылося ўсяго праз восем дзён пасля смерці Конрада.

Некаторыя летапісцы сцвярджалі, што Ізабела сама папрасіла Генрыха ажаніцца з ёй. Паколькі ўжо было вядома пра цяжарнасць каралевы ад Конрада, шлюб апынуўся скандальным, аднак вяселле было палітычна важнай падзеяй: каралеве быў неадкладна патрэбен новы муж, каб абараніць каралеўства. Генрых папрасіў дазволу на шлюб у свайго дзядзькі Рычарда, які даў згоду неадкладна. Аднак гэта паспешнасць толькі падагрэла падазрэнні ў дачыненні Рычарда да забойства Конрада.

Генрых памёр у 1197 годзе ў выніку няшчаснага выпадку, выпаўшы з акна свайго палаца ў Акры. Існуюць розныя звесткі пра акалічнасці гэтага здарэння. Большасць летапісцаў лічыць, што акно-рашотка правалілася, калі Генрых прыхінуўся да яе. Слуга, магчыма, карлік па імі Скарлет, выпаў разам з гаспадаром, спрабуючы яго выратаваць: ён схапіў Генрыха за рукаў, аднак слуга важыў занадта мала, каб утрымаць дужага і фізічна развітага Генрыха ад падзення. Паводле іншай версіі Генрых назіраў парад з акна, калі ў залу ўвайшлі пасланцы з Пізы. Абярнуўшыся, каб павітаць іх, ён спатыкнуўся, страціў раўнавагу і выпаў з акна, якое не вытрымала яго вагі. Якімі б ні былі дакладныя акалічнасці, Генрых загінуў імгненна. Слуга, які зваліўся на Генрыха, зламаў сцягно, але падняў трывогу (пазней ён памёр ад ран). Некаторыя лічаць, што Генрых мог бы выжыць, калі б яго слуга не прызямліўся на яго зверху.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Манета Генрыха Шампанскага

Удава Генрыха каралева Ізабела зноў выйшла замуж неўзабаве пасля яго смерці. Яе чацвёртым (і апошнім) мужам быў Амары II, кароль Кіпра. Галоўнай спадчынніцай Генрыха была яго старэйшая дачка Аліса, якая неўзабаве была выдадзена за яе зводны брата караля Гуга I Кіпрскага і чые спадчыннікі склалі старэйшую лінію графаў Шампані.

Генрых пакінуў пасля сябе нямала праблем. Ён актыўна запазычаў грошы для фінансавання сваёй экспедыцыі ў Іерусалім і для жаніцьбы. Да таго ж, адсутнасць спадчыннікаў мужчынскага роду прывяла да спрэчак за тытул у Шампані. У 1213 годзе прыхільнікі пляменніка Генрыха Тэабальда IV, спасылаючыся нібы на папскага легата, заявілі, што ануляванне шлюбу Ізабелы і Анфруа IV дэ Тарона было несапраўдным, а значыць, дочкі Генрыха мусяць лічыцца бастардамі. Тэабальд у канчатковым выніку быў вымушаны прызнаць сваю няправасць, і спрэчка была вырашаная.

Шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Дзеці:

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Неаднаразова згадваецца ў Навеліна як Генрых Шампанскі.

Зноскі

  1. Nolan. Capetian Women. p. 79. 
  2. Nolan. Capetian Women. p. 81. 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Morgan, M. R. The Chronicle of Ernoul and the Continuations of William of Tyre,1973
  • Nolan, Kathleen D. Capetian Women, 2003.
  • Payne, Robert. The Dream and the Tomb, 1984
  • Runciman, Steven. A History of the Crusades, vol. 3, 1954
  • Wheeler, Bonnie. Eleanor of Aquitaine: Lord and Lady, 2002
  • Williams, Patrick A. «The Assassination of Conrad of Montferrat: Another Suspect?», Traditio, vol. XXVI, 1970.


Папярэднік:
Ізабела Іерусалімская і Конрад Манферацкі
Кароль Іерусаліма
1192–1197
(c Ізабелай Іерусалімскай)
Пераемнік:
Ізабела Іерусалімская і Амары II
Папярэднік:
Генрых I Шампанскі
Граф Шампанскі
1181–1197
Пераемнік:
Цібо III Шампанскі