Лотар II (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лотар II
Lothar von Supplinburg
17-ы кароль Германіі
24 жніўня 1125 — 4 снежня 1137
Каранацыя 13 верасня 1125, Ахенскі сабор, Ахен, Германія
Папярэднік Генрых V
Пераемнік Конрад III
імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
4 чэрвеня 1133 — 4 снежня 1137
Каранацыя 4 чэрвеня 1133, Сабор Святога Пятра, Рым, Італія
Папярэднік Генрых V
Пераемнік Фрыдрых I Барбароса
11-ы герцаг Саксоніі
1106 — 4 снежня 1137
Папярэднік Магнус
Пераемнік Генрых II Горды

Нараджэнне 9 чэрвеня 1075 ці 1075
Смерць 4 снежня 1137 ці 1137
Месца пахавання
Род Суплінбургі[d]
Бацька Гебхард Суплінбургскі[d]
Маці Гедвіга дэ Формбах[d]
Жонка Рыхенза Нортхеймская[d][1]
Дзеці Гертруда Саксонская[1]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць арыстакрат, кіраўнік, імператар, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лотар II (ням.: Lothar von Supplinburg, да 9 чэрвеня 10754 снежня 1137, Брэйтэнванг, Ціроль, Аўстрыя) — кароль Германіі з 1125 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1133 года, герцаг Саксоніі з 1106 года, граф Суплінбурга, сын Гебхарда Суплінбургскага, графа кверфурцкага, забітага ў бітве з Генрыхам IV пад Гомбургам на рацэ Унструт (9 чэрвеня 1075 года), і Гедвігі дэ Форбах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Саксонец паводле паходжання, багаты і адукаваны, Лотар заўсёды быў ворагам Франконскай дынастыі і некалькі разоў паўставаў супраць Генрыха V, хоць апошні і прызначыў яго герцагам Саксонскім.

Лотар II у бітве пры Хлумцы

Пасля спынення франконскай дынастыі Лотар быў абраны 24 жніўня 1125 года ў Майнцы германскім каралём і каранаваны ў Ахене 13 верасня таго ж года. Выбар Лотара быў перамогай клерыкальнай партыі, варожай франконскім імператарам. Адразу пасля каранацыі Лотар выступіў супраць Фрыдрыха Гогенштаўфена, герцага Швабіі, які захапіў радавыя ўладанні Генрыха V. Абвясціўшы яго на Страсбургскім сойме (1126) мяцежнікам, Лотар заручыўся саюзам князя Чэхіі Сабеслава I, які прынёс яму васальную прысягу ў 1126 годзе пасля бітвы пры Хлумцы, і перыцягнуў на свой бок Вельфаў, выдаўшы сваю дачку Гертруду за магутнага баварскага герцага Генрыха Гордага (1127).

Гогенштаўфены, аднак, адбілі спробу Лотара і яго саюзнікаў узяць Нюрнберг (1127) і самі занялі Шпаер (1128). Тады ён звярнуўся да Цэрынгенаў, прыхільнікаў Франконскай дынастыі, і ўступіў з імі ў саюз. Вайна з Гогенштаўфенамі вялася з пераменным поспехам як у Бургундыі, так і ў Ніжняй Латарынгіі (1129). У 1130 годзе Лотар узяў Нюрнберг і скарыў сваіх праціўнікаў у Саксоніі і Цюрынгіі.

У гэтым жа годзе Лотару прыйшлося вырашаць барацьбу за папскі прастол Інакенція II і Анаклета II. За Анаклета выступалі рымляне, якія абяцалі Лотару імператарскую карону, за Інакенція — нямецкае духавенства. Лотар прызнаў Папам Інакенція, але Анаклет засеў у Рыме. У 1132 годзе Лотар адправіўся ў Італію і, пацярпеўшы некалькі няўдач у Ламбардыі, падступіў да Рыма, але не мог авалодаць храмам Св. Пятра. Тады Інакенцій каранаваў яго і яго жонку Рыхензу ў Латэранскім храме (4 чэрвеня 1133 года). Лотар даў прысягу на вернасць Папе, прызнаў былыя ўладанні Мацільды Тасканскай уласнасцю рымскага прастола і вярнуўся ў Германію.

На Бамбергскім сойме (1135) Фрыдрых пакляўся ў вернасць Лотару, які зацвердзіў яго ў сане герцага Швабскага. Адначасова ўладу Лотара прызнаў Конрад III, герцаг Франконскі, які з 1127 года называў сябе каралём Германіі. Магутнасць Лотара ўзрасла, усе суседнія валадары шукалі яго сяброўства, у Германіі было ўсталявана ўсеагульнае перамір'е на 10 гадоў.

Тады Лотар задумаў другі паход у Італію, каб аднавіць там імператарскую ўладу і спыніць царкоўныя спрэчкі. З велізарным войскам ён пайшоў праз Трыест у Ламбардыю (1136), узяў Павію, Турын, П'ячэнцу, Балонню і ў 1137 годзе рушыў на поўдзень, плануючы з Калабрыі пераправіцца ў Сіцылію. Сварка Лотара з Папам Інакенціем з-за Салерна прымусіла Лотара адмовіцца ад працягу паходу. На зваротным шляху ў Германію ён памёр 4 снежня 1137 года, пакінуўшы пасля сябе добрую памяць, як энергічны, храбры кіраўнік, сумленны і маральны чалавек. Пахаваны ў Кёнігслутэры ўімперскім саборы, які ён пабудаваў у гэтым горадзе.

Жонка і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Грабніца Лотара II, яго жонкі Рыхензы Нортхеймскай і яго зяця Генрыха X Гордага ў Кёнігслутэры

Жонка — (прыкладна з 1100 года) Рыхенза Нортхеймская (каля 1087 — 10 чэрвеня 1141), дачка графа Нортхейма Генрыха Тоўстага, і Гертруды Браўншвайгскай (каля 1060 — 9 снежня 1117), спадчынніцы земляў Брунанаў.

Дачка — Гертруда Суплінбургская (18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143), жонка (з 1127 года) Генрыха Гордага, герцага Баварыі і Саксоніі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Bernhardy, «Jahrbücher der deutschen Geschichte unter Lothar von Sachsen» (Лпц., 1879).


Папярэднік
Генрых V
кароль Германіі
11251137
Пераемнік
Конрад III
імператар Свяшчэннай
Рымскай імперыі
11331137
Пераемнік
Фрыдрых I
Папярэднік
Магнус
герцаг Саксоніі
11061137
Пераемнік
Генрых II
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі