Рычард I Бясстрашны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рычард I Бясстрашны
фр.: Richard Sans-Peur
Рычард I Бясстрашны
Рычард I Бясстрашны (адна са статуй помніка 6 герцагам Нармандыі ў скверы ў Фалезе).
герцаг Нармандыі
17 снежня 942 — 20 лістапада 996
(пад імем Рычард I)
Папярэднік: Вільгельм I Доўгі Меч
Пераемнік: Рычард II Добры
 
Нараджэнне: 28 жніўня 933/934
Фекан, Нармандыя
Смерць: 20 лістапада 996(0996-11-20)
Фекан, Нармандыя
Род: Нармандская
Бацька: Вільгельм I Доўгі Меч
Маці: Спрота Брэтонская
Жонка: 1-я: Эма Парыжская
2-я: Гунара дэ Крэпон
Дзеці: Ад 2-га шлюбу:
сыны: Рычард II Добры, Мажэр, Роберт, Жафруа дэ Брыён
дочкі: Гедвіга/Хафіза, Беатрыс, Эма Нармандская, Фразенда, Мацільда (Мод)
бастарды:
сын: Гільём
дочкі: дачка, Марыэла

Рычард I Бясстрашны (фр.: Richard Sans-Peur, 28 жніўня 933/934, Фекан, Нармандыя — 20 лістапада 996, Фекан, Нармандыя) — герцаг Нармандыі з 942 па 996. Сын Вільгельма I і Спроты Брэтонскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля забойства яго бацькі, герцагам Нармандыі быў прызнаны малалетні сын забітага, Рычард. Кароль Францыі Людовік IV Заморскі прыехаў у Руан, жадаючы ўзяць у свае рукі кіраванне Нармандыяй замест малалетняга Рычарда. Ён павёз апошняга да свайго двара і стаў імкнуцца да поўнага падпарадкавання Нармандыі. Нарманы падзяліліся, пачалася барацьба партый. Кароль і Гуга Парыжскі, якому была абяцана частка Нармандыі, уступілі ў яе, але на дапамогу нармандскай партыі прыйшоў дацкі кароль Харальд Сінязубы. Людовік патрапіў у рукі нарманаў і павінен быў пацвердзіць незалежнасць Нармандыі. Неўзабаве паміж Нармандыяй і каралём ізноў пачаліся сваркі. Людовік быў напалоханы заручынамі герцага Рычарда з дачкой Гуга Парыжскага. Кароль заклікаў на дапамогу караля Германіі Атона I, але паход скончыўся нічым.

Адносіны паміж Нармандыяй і каралеўскай уладай заставаліся варожымі і пры новым каралі, Лотары. У 961 годзе граф Шартрскі Ціба I абвясціў вайну Рычарду I, графу дапамагаў кароль Лотар, які намагаўся сілай і інтрыгамі зрынуць Нармандскага герцага, не менш ненавідзелі нарманаў графы Анжуйскі і Фландрскі. Рычард ізноў заклікаў на дапамогу Харальда Сінязубага, у выніку чаго кароль вымушаны быў заключыць мір (969), а частка нарманаў, якая прыйшла з Харальдам, засталася ў Нармандыі і хрысцілася. Узыходжанне на каралеўскі прастол Гуга Капета, зяця Рычарда, змяніла ў спрыяльна адбілася на адносінах паміж каралём і Нармандыяй.

Падобна свайму бацьку, Вільгельму I, Рычард спрыяў аднаўленню Царквы. У 960 годзе ён пасяліў новых манахаў у Фантэнельскім абацтве для адраджэння разбуранага яго продкамі кляштара. Некалькіх манахаў гэтага манастыра пасля адправілі ў абацтва Мон-Сен-Мішэль для замены мясцовых канонікаў. У Фекане, родным горадзе Рычарда, была створана буйная рэзідэнцыя герцага і высунута ідэя заснавання кляштара паблізу ад Фекана.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Надмагілле герцагаў Нармандыі Рычарда I і Рычарда II у Феканскім абацтве

Зноскі

  1. Яна была палюбоўніцай Рычарда пры жыцці 1-й жонкі, пасля смерці Эмы Парыжскай быў аформлены царкоўны шлюб
  2. імя не ўсталявана

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]