Генік Лоска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генік Лоска
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 студзеня 1975(1975-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 2020(2020-09-10) (45 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-кампазітар, паэт-песеннік
Інструменты гітара
Жанры рок-музыка
gienekloskaband.art.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Лоска (8 студзеня 1975, Белаазёрск — 9 верасня 2020, Белаазёрск[1]) — беларуска-польскі музыкант, вакаліст, кампазітар і гітарыст, рок- і блюз-выканаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў іграць на гітары ў 14 год. Быў лідарам гурта Seven B, які быў папулярны ў Гродне ў 1990-х. Ён у 1993 годзе паехаў на «Басовішча». Потым праз год зноў, пасля чаго не вярнуўся на Беларусь, зарабляў у Польшчы, як вулічны музыка, пабудаваў сабе трохпакаёўку ва Уроцлаве.

Стаў вядомым у Польшчы пасля перамогі ў музычным шоу X-Factor у 2011 годзе. Пасля гэтага пераехаў жыць у Варшаву. Выдаў тры альбомы разам з гуртам Seven B і два альбомы з гуртам Gienek Loska Band. Яго пасцінка Hazardzista (2011) атрымала званне залатой.

У 2016 годзе з Генікам Лоскам здарыўся мікраінсульт, паралізавала частку сківіцы і язык. Ён атрымаў групу інваліднасці і скончыў музычную кар’еру.

У снежні прыехаў на Беларусь да маці. 6 мая 2018 ён збіраўся вяртацца ў Польшу, але 5 мая ў яго здарыўся масіўны інсульт[2][3]. Ён больш двух год знаходзіўся ў коме. З таго часу музыка быў пад апекай маці, лекараў, фізіятэрапеўтаў і масажыстаў. Выдаткі, звязаныя з лячэннем, аплачваў Польскі музычны фонд.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Ад першага шлюбу мае дачку Алесю. У Варшаве жыў разам з Агнешкай Ставіцкай.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 — Lepiej niż wczoraj
  • 2011 — Hazardzista
  • 2013 — Dom

Трэкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 — «W jedną stronę bilet»
  • 2011 — «Dusza»
  • 2011 — «Highwayman»

Тэлевізійныя праграмы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 — Szansa na sukces
  • 2010 — Mam talent!
  • 2011 — X Factor

Зноскі