Географ (Вермеер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
J. VERMEER - El geógrafo (Museo Städel, Fráncfort del Meno, 1669).jpg
Ян Вермеер
Географ. Каля 1668—1669
нідэрл.: De geograaf
Матэрыял Палатно
Тэхніка масла
Памеры 52 × 45,5 см
Штэдэлеўскі мастацкі інстытут, Франкфурт
(інв. 1149[1])
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

«Географ» — карціна нідэрландскага жывапісца Яна Вермеера, напісаная каля 16681669 гадоў. Адна з трох карцін, падпісаных і датаваных майстрам (апроч «Астранома» і «Зводніцы»). У наш час захоўваецца ў Штэдэлеўскім мастацкім інстытуце (Франкфурт, Германія).

На карціне намаляваны географ, які задуменна схіліўся над картай з цыркулем у правай руцэ, пагружаны ў навуковыя пошукі. На ім халат у японскім стылі — распаўсюджанае адзенне навукоўцаў таго часу[2]. Прадметы ў кабінеце — карты, схемы, кнігі, глобус, алідада — паказваюць на род дзейнасці навукоўца. Дынаміка кампазіцыі перадаецца праз паставу персанажа, скопішча рэквізіту ў левай частцы карціны і дыяганальныя цені на сцяне справа[3].

Вермеер унёс шэраг змен на ўжо скончаную карціну для ўзмацнення дынамічнасці сцэны. Напрыклад, першапачаткова географ глядзеў на стол, а не ў акно, таму што яго галава знаходзілася лявей, чым у канчатковым варыянце; цыркуль у руцэ быў накіраваны вертыкальна ўніз; на зэдліку ў ніжнім правым вугле ляжаў аркуш паперы, выдаленне якога прывяло да пацямнення гэтага ўчастку[3].

Рысы твару персанажа злёгку размыты для эфекту руху. Прыжмураныя вочы можна тлумачацца як сонечным святлом, так і напружаным роздумам. Мастацтвазнавец Селена Кар лічыць, што на карціне намаляваны момант азарэння ці навуковага адкрыцця. Географ з хваляваннем трымаецца за кнігу, нібы збіраецца вось-вось раскрыць яе і знайсці пацверджанне сваёй здагадкі[4]. Яго пастава амаль сіметрычная паставе Фаўста з афорта Рэмбранта, які ўбачыў магічную анаграму ў крузе, які свеціцца.

Глобус Ёдакуса Хондыуса[3] складае пару з яго ж зорным глобусам на карціне «Астраном». Паколькі такія глобусы звычайна прадаваліся разам, ёсць падставы лічыць, што карціны прызначаліся для сумеснай дэманстрацыі. Гэта падмацоўваецца наяўнасцю іншых агульных элементаў на карцінах і тым жа персанажам. Глобус разгорнуты да гледача паўшар'ем з Індыйскім акіянам, дзе ў той час панавала Галандская Ост-Індская кампанія. Вермеер выкарыстоўваў тэхніку імпаста, каб падкрэсліць картуш колеру матавай охры на глобусе, які заклікае адкрываць белыя плямы на карце свету, што таксама сімвалізуе тэму «азарэння»[4], нароўні з усходнім дыванам і прыспушчанай фіранкай.

Вельмі падрабязна прамаляваныя карты, глобусы, картаграфічныя інструменты паказваюць на вялікую цікавасць Вермеера да гэтай тэмы. Некаторыя мастацтвазнаўцы мяркуюць, што мадэллю для «Астранома» і «Географа» мог паслужыць сучаснік Вермеера і выхадзец з Дэлфта Антоні ван Левенгук, якому ў час напісання карцін было каля 36 гадоў. Вядома, што менавіта ў гэты перыяд Левенгук атрымаў пасаду каморніка. Дакументальных пацверджанняў пра якія-небудзь зносіны паміж Вермеерам і Левенгукам не захавалася, акрамя таго, што пасля смерці Вермеера яго душапрыказчыкам стаў менавіта Левенгук[3].

Гісторыя абедзвюх карцін прасочваецца да 27 красавіка 1713 года, калі яны былі прададзены ў Ратэрдаме невядомаму пакупніку за 300 флорынаў. У той час і аж да канца XVIII стагоддзя карціны называліся «Астролагі».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.staedelmuseum.de/en/collection/geographer-1669 Праверана 15 мая 2015.
  2. Wheelock (2000)
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Wheelock (1995)
  4. 4,0 4,1 Cant (2009)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cant, Serena (2009). Vermeer and His World 1632—1675. Quercus Publishing Plc. с. 126—129.
  • Wheelock, Arthur K., Jr. (1995). Johannes Vermeer. New Haven: Yale University Press. с. 170—174.
  • Wheelock, Arthur K., Jr. (2000). The Public and the Private in the Age of Vermeer

Шаблон:Вермеер

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.