Георгій Алегавіч Манастырскі
Поўнае імя | Георгій Алегавіч Манастырскі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 снежня 1997[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Ізраіль |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Хапаэль (Бейт-Шэан) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Георгій Манастырскі (нар. 12 снежня 1997, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Бейт-Шэана.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец «Гомеля», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У пачатку 2016 года падчас адпачынку ў Ізраілі дамовіўся аб пераходзе ў хайфскі «Макабі», дзе гуляў за моладзевую каманду[2]. Пазней выступаў у другім ізраільскім дывізіёне за «Ірані» (Нешэр).
У сакавіку 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком бабруйскай «Белшыны»[3]. Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У жніўні 2017 года пакінуў «Белшыну»[4] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лакаматыва», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу.
У ліпені 2019 года пакінуў «Лакаматыў»[5], а ў жніўні стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[6]. У сезоне 2020 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру.
У жніўні 2021 года зноў апынуўся ў Ізраілі, папоўніўны склад клуба трэцяга дывізіёна «Цэйрэй» з Кафр-Каны, аднак ужо ў кастрычніку перайшоў у «Хапаэль» з Іксала. У снежні 2021 года перабраўся ў «Хапаэль Бней» (Арара), а ў лютым 2022 года — у «Хапаэль Бней» з Фурэйдыса. Пазней гуляў за «Хапаэль» з Мігдаль-ха-Эмека, а ў кастрычніку 2023 года далучыўся да «Хапаэля» з Бейт-Шэана[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Гомель | 3 | 0 | |
2014 | дубль | Гомель | 12 | 0 | |
2015 | дубль | Гомель | 21 | 0 | |
2017 (1) | Д2 | Белшына | 13 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Лакаматыў | 12 | 1 | |
2018 | Д2 | Лакаматыў | 25 | 0 | |
2019 (1) | Д2 | Лакаматыў | 12 | 3 | |
2019 (2) | Д2 | Спадарожнік | 12 | 0 | |
2020 | Д2 | Спадарожнік | 21 | 1 | |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | 14 | 0 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Georgi Monastyrski // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/295697
- ↑ Уехать в отпуск и подписать контракт с топ-клубом Израиля. Невероятная история Георгия Монастырского(недаступная спасылка) (22 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.
- ↑ Знакомимся: Георгий Монастырский (руск.). Афіцыйны сайт «Белшыны» (21 сакавіка 2017). Праверана 16 лістапада 2023.
- ↑ "Белшина" подписала Савостикова и рассталась с Лютько и Монастырским (руск.). football.by (3 жніўня 2017). Праверана 16 лістапада 2023.
- ↑ Лавренчук и Монастырский покинули "Локомотив" (руск.). football.by (25 ліпеня 2019). Праверана 16 лістапада 2023.
- ↑ Монастырский перешел в "Спутник" (руск.). football.by (13 жніўня 2019). Праверана 16 лістапада 2023.
- ↑ "Иногда кажется, что всё это не наяву". Белорусский легионер из израильского минора — о ситуации в стране (руск.). football.by (11 кастрычніка 2023). Праверана 16 лістапада 2023.
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Макабі Хайфа
- Ігракі ФК Ірані Нешэр
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
- Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
- Ігракі ФК Цэйрэй Кафр-Кана
- Ігракі ФК Хапаэль Іксал
- Ігракі ФК Хапаэль Бней Арара
- Ігракі ФК Хапаэль Бней Фурэйдыс
- Ігракі ФК Хапаэль Мігдаль-ха-Эмек
- Ігракі ФК Хапаэль Бейт-Шэан