Георгій Данілавіч Светашаў
Георгій Данілавіч Светашаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1920 (104 гады) |
Месца нараджэння | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал[d] |
Узнагароды |
Георгій Данілавіч Све́ташаў (нар. 16 красавіка 1920, г. Сяміпалацінск, Сяміпалацінская вобласць, РСФСР) — беларускі спявак (лірычны тэнар). Заслужаны артыст Беларусі (1963).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1953 годзе Алма-Ацінскую кансерваторыю. З 1952 года ў ансамблях пагранвойск, з 1958 года саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1981—1987 гадах артыст Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Р. Шырмы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Валодае голасам цёплага тэмбру, выкананне вылучаецца шчырасцю і лірызмам. У рэпертуары песні беларускіх і расійскіх кампазітараў ваенна-патрыятычнай тэматыкі, беларускія і іншыя народныя песні, рамансы, арыі з опер.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Светашаў Георгій Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Семеі
- Тэнары
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Выпускнікі Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы
- Постаці Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
- Постаці Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Спевакі і спявачкі Беларусі