Георгій Канстанцінавіч Недзьведзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Канстанцінавіч Недзьведзь
Дата нараджэння 21 сакавіка 1938(1938-03-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 2019(2019-12-01) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, неўролаг, навуковец, выкладчык універсітэта, вынаходнік
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[3]
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Георгій Канстанцінавіч Недзьведзь (21 сакавіка 1938, Пінск, Польшча — 1 снежня 2019, Мінск, Беларусь) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, урач-неўролаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Пінску Палескага ваяводства, 21 сакавіка 1938 года ў сям’і служачага.

З 1945 г.па 1952 г. вучыўся ў СШ № 3 г. Пінска. Скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча ў 1955 годзе, Мінскі медыцынскі інстытут у 1961 годзе, клінічную ардынатуру па неўралогіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1966 годзе.

Працаваў загадчыкам Бродніцкага сельскага медыцынскага ўчастка Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці з 1.08.1961 г. па 31.07.1962 г. неўрапатолагам Іванаўскай цэнтральнай раённай бальніцы з 1.08.1962 г. па 31.08.1964 г. навучаўся ў клінічнай ардынатуры па неўралогіі пры Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў з 1.09.1964 г. па 31.08.1966 года. З 1.09.1966 г.па 31.12.1966 г. працаваў неўрапатолагам у Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Працаваў у неўралагічным аддзеле НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі з 1.01.1967 года — малодшым, а з 1974 года — старшым навуковым супрацоўнікам. З 1977 года кіраўніком неўралагічнага аддзялення, а з сакавіка 1997 г. па 2005 г. — кіраўніком неўралагічнага аддзела Інстытута.

На працягу апошніх 14 гадоў з’яўляўся галоўным навуковым супрацоўнікам, навуковым кансультантам кансультатыўна-паліклінічнага аддзялення, куратарам неўралагічнага аддзялення № 3 неўралагічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Структура і функцыя мітахондрый галаўнога мозгу пры эксперыментальным алергічным энцэфаламіеліце».

У 1991 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Некаторыя пытанні этыялогіі, патагенезу і лячэння неўралагічных праяў паяснічнага астэахандрозу (клініка-генетычнае, імунагенетычнае даследаванне)».

З’яўляецца сааўтарам метабалічнай гіпотэзы дэміелінізацыі. Прапанаваў канцэпцыю клінічнага палімарфізму астэахандрозу пазваночніка, сістэму этапнага аказання медыцынскай дапамогі хворым з гэтай паталогіяй, новыя падыходы да тракцыённага лячэння і прылада для яго рэалізацыі, выкарыстоўваць нізкаінтэнсіўнае лазернае выпраменьванне для рэабілітацыі неўралагічных хворых.

Аўтар 16 вынаходніцтваў (з іх 2 патэнта РФ), 31 рацыяналізатарскай прапановы. Апублікаваў 275 работ, з іх 1 вучэбна-метадычны дапаможнік, 22 метадычных рэкамендацыі. Падрыхтаваў 7 кандыдатаў медыцынскіх навук.

З 2001 года з’яўляўся кіраўніком Рэспубліканскага цэнтра рассеянага склерозу. На з’ездзе неўролагаў і нейрахірургаў Рэспублікі Беларусь (15-16 студзеня 2003 года) быў абраны старшынёй Рэспубліканскага таварыства неўролагаў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы брат Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь (нар. 1941) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Старшыня Мінскага гарадскога навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў, намеснік старшыні Беларускага навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў.

Зводны старэйшы брат, Алег Феадосьевіч Макарэвіч (19272009), быў урачом-хiрургам, кандыдатам медыцынскіх навук, узнагароджаны званнем Ганаровага грамадзянiна горада Пiнска (1992).

Узнагароды і прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1994 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
  • За цыкл навуковых прац «Патагенез, клініка i дыягностыка неўралагічных праяўленняў астэахандрозу пазваночніка» атрымаў з суаўтарамі (Антонаў Ігнацій Пятровіч і інш.) У 1994 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.
  • За вялікі ўклад у практычную ахову здароўя ў 2002 годзе была выдзелена Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]