Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь
Michaił Kanstancinavič Niedźviedź.jpg
Дата нараджэння 28 жніўня 1941(1941-08-28)[1] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Аляксандр Міхайлавіч Недзьведзь
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, патолагаанатам, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера паталагічная анатомія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1979)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
Commons-logo.svg Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь на Вікісховішчы

Міхаі́л Канстанці́навіч Не́дзведзь[2] (нар. 28 жніўня 1941, Пінск) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1979), прафесар (1985). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Старшыня Мінскага гарадскога навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў (з 1990 года), намеснік старшыні Беларускага навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[3].

Біяграфія і навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь нарадзіўся 28 жніўня 1941 года ў горадзе Пінску (цяпер уваходзіць у склад Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых.

У 1959 годзе з адзнакай скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча, у 1965 годзе — з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Пасля заканчэння інстытута Міхаіл Недзьведзь працаваў загадчыкам тэрапеўтычнага адзялення Слаўгарадскай раённай бальніцы Магілёўскай вобласці. З 1966 года — аспірант кафедры паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута, з 1968 года — асістэнт гэтай жа кафедры. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Паталагічная анатомія прыроджанай гідрацэфаліі» (руск.: Патологическая анатомия врождённой гидроцефалии), напісаную пад навуковым кіраўніцтвам Юрыя Валянцінавіча Гулькевіча. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Паталагічная анатомія цэнтральнай нервовай сістэмы пры храмасомных хваробах, абумоўленых аберацыямі аўтасом» (руск.: Патологическая анатомия центральной нервной системы при хромосомных болезнях, обусловленных аберрациями аутосом).

З 1975 года Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь быў дацэнтам, а з 1985 года стаў прафесарам кафедры паталагічнай анатоміі. З 1974 года па 1984 год быў галоўным патолагаанатамам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя. У 19841987 гадах працаваў загадчыкам гістапаталагічнага адзялення Нацыянальнай лабараторыі здароўя ў горадзе Бразавіле (Народная Рэспубліка Конга).

У сферу навуковых інтарэсаў Міхаіла Канстанцінавіча Недзьведзя ўваходзяць прыроджаныя парушэнні цэнтральнай нервовай сістэмы, паталагічная анатомія павольных нейраінфекцый і вірусных энцэфалітаў, паразітарныя хваробы чалавека, некаторыя дэміэлінізуючыя захворванні. Пад яго кіраўніцтвам былі выкананыя і абароненыя 14 кандыдацкіх і 2 доктарскія дысертацыі. Прафесар Недзьведзь з’яўляецца аўтарам 540 друкаваных работ, у тым ліку 10 манаграфій, 3 рацыяналізатарскіх прапаноў, 2 вынаходстваў, 12 метадычных рэкамендацый[4]. У 2011 годзе Міхаілам Канстанцінавічам у сааўтарстве з прафесарам Яўгенам Давыдавічам Чарствым быў напісаны першы ў Беларусі нацыянальны падручнік па паталагічнай анатоміі для вышэйшых медыцынскіх устаноў адукацыі.

Сям’я і асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы брат, Георгій Канстанцінавіч Недзьведзь (19382019), быў вядомым урачом-неўролагам, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1995)[5]. Зводны старэйшы брат, Алег Феадосьевіч Макарэвіч (19272009), быў урачом-хiрургам, кандыдатам медыцынскіх навук, узнагароджаны званнем Ганаровага грамадзянiна горада Пiнска (1992).

Мае двух дзяцей. Дачка, Тамара Міхайлаўна Недзьведзь, — урач-патолагаанатам, кандыдат медыцынскіх навук[6]. Сын, Аляксандр Міхайлавіч Недзьведзь, — вучоны ў галіне біяфізікі і тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук (2013), прафесар, дэкан факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[7].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Недзведзь Міхаіл Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Недзьведь Михаил Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 137.
  • Недзьведь Михаил Константинович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. Минск : Энциклопедикс, 2006. С. 264.
  • Недзьведь М. К. // Учёные Пинщины: справочное издание / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич. Минск : Экономика и право, 2003. С. 85.