Георгій Мінавіч Сямёнаў
Георгій Мінавіч Сямёнаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1942[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Георгій Мінавіч Сямёнаў[2][3] (1908 — 7 мая 1942) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Мінску. Працаваў у Слуцкім гарадскім савеце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Трапіў у акружэнне, пасля вярнуўся у Мінск. У жніўні 1941 года прымаў удзел стварэнні падпольнай групы з былых работнікаў канторы «Белнафтазбыт». У лістападзе—сненжні на кватэры Г. Сямёнава адбылася нарада падпольных арганізацый Мінска і былі створаны падпольныя групы КП(б)Б. Г. М. Сямёнаў стаў членам і загадчыкам ваеннага аддзела Мінскага гарадскога падпольнага камітэта. Стварыў падпольную камсамольскую арганізацыю вуліц Розы Люксембург і Карла Лібкнехта. У сакавіку 1942 года Г. М. Сямёнаў быў арыштаваны акупантамі і пасля катавання павешаны.
Пасмяротна ўзанагароджаны ордэнам Айчсыннай вайны I ступені[4]. У Мінску у гонар Г. М. Сямёнава ў 1964[5] годзе была названа адна з вуліц у Ленінскім раёне. У 1966 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5] на доме, дзе жыў Г. М. Сямёнаў.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 346. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ Георгий Минович Семёнов // Vulica.by
- ↑ а б Сямёнаў Георгій Мінавіч (1908—1942) // Фактаграфічная база даных «І імёнамі названы вуліцы Мінска»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сямёнаў Георгій Мінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сямёнаў Георгій Мінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 476—477. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Семёнов Георгий Минович // Минск: энциклопедический справочник / Ред кол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др .]. — 2-е изд., доп., перераб — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 364—365. — 467 с., 1,62 л. илл. — 70 000 экз. (руск.)