Георгій Міхайлавіч Прохараў
Георгій Міхайлавіч Прохараў | |
---|---|
руск.: Георгий Михайлович Прохоров | |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1997 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1991) |
Альма-матар |
Георгій Міхайлавіч Про́хараў[1] (руск.: Георгий Михайлович Прохоров; 29 красавіка 1934 — 12 красавіка 1997) — вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу, доктар хімічных навук (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Ківерычы[1] (Рамешкаўскі раён, Цвярская вобласць, Расія). У 1959 годзе скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава. З 1975 года працаваў у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН БССР, дзе ў 1988—1994 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па хімічнай тэхналогіі гаручых выкапняў. Займаўся даследаваннем хімічнага складу і выкарыстання тарфянога воску. Займаўся распрацоўкай новых спосабаў атрымання бітумаў з торфу і бурага вугалю, атрымання канцэнтратаў з нафтавых меркаптанаў.
Сярод апублікаваных прац:
- Эмульгирующие составы, содержащие торфяной воск (разам з Г. І. Крот і Н. І. Лыч) // Новые процессы и продукты переработки торфа. — Мн., 1982;
- Эфирные битумы торфа (разам з В. С. Голубевай і А. В. Гусінцавай) // Химия твёрдого топлива. — 1988, № 1;
- Выделение и химическая модификация гетероорганических соединений нефтей и каустобиолитов: автореферат дис. … доктора химических наук: 05.17.07 / Моск. химико-технол. ин-т им. Д. И. Менделеева. — М., 1990.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прохараў Георгій Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 41. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прохараў Георгій Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- База патэнтаў Беларусі
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
- Памерлі 12 красавіка
- Памерлі ў 1997 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Хімікі Беларусі