Георгій Пятровіч Тарыкаў
Георгій Пятровіч Тарыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1940 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | прыкладная механіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1] (1995) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Георгій Пятровіч Та́рыкаў[2] (нар. 24 кастрычніка 1940, Саратаў, Расія) — спецыяліст у галіне прыкладной механікі і трыбатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (2008). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2001, член-карэспандэнт з 1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», 1964), Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (аспірантура, 1973), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (дактарантура, 1994).
Працаваў на Прыволжскай чыгунцы (1966—1969, станцыя «Саратаў-2», начальнік дынамаметрычнага вагона), Аранскім тэхнічным універсітэце (Алжыр; 1977—1980), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (1989—2014, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Дэталі машын», з 1998 года — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1973—1976, 1980—1989 і з 2014, механічны факультэт, кафедра «Дэталі машын, пуцявыя і будаўнічыя машыны», прафесар, у 1982—1987 гадах — загадчык кафедры «Будаўнічая механіка»).
Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цвёрдага цела; электрычнае мадэляванне прасторавых кантактных задач.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавы медаль ВДНГ СССР (1983), нагрудны знак «Изобретатель СССР» (1984), граматы Генеральнага консульства СССР у Алжыры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Решение пространственных контактных задач для пар трения методом электромоделирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.04 ; 01.02.04 / Тариков Георгий Петрович. — Гомель, 1994.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 446. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́рыкаў Георгій Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 446. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Специалист по контактным задачам / Э. Старовойтов // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2004. — Вып. 1 : Доктора и профессора — выпускники БелГУТа. — С. 133—135.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Выкладчыкі машынабудаўнічага факультэта ГДТУ імя П. В. Сухога
- Выкладчыкі механічнага факультэта БелДУТ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Механікі СССР
- Механікі Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі