Георг Гейм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георг Гейм
Georg Heym
Georg Heym.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1887(1887-10-30)
Месца нараджэння: Хіршберг, Германія
Дата смерці: 16 студзеня 1912(1912-01-16) (24 гады)
Месца смерці: Берлін, Германія
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: Паэт, празаік, драматург
Гады творчасці: 18981912
Кірунак: Ранні экспрэсіянізм
Мова твораў: нямецкая[1]
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Георг Гейм (ням.: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршберг, Ніжняя Сілезія — 16 студзеня 1912, Берлін) — нямецкі пісьменнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем з'яўляецца ключавой постаццю ранняга экспрэсіянізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і юрыста Германа Гейма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць ваенным і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасля смерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Хафель, катаючыся на каньках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў пісаць з 12 гадоў (навелы, драмы). Пры жыцці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назваю «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Геймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасмяротна, як і зборнік навел «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гейма як прыналежныя да «дэгенератыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — гарэлі на вогнішчы разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гейма быў выдадзены ў 1960-х гадах.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Экспрэсіянізм