Вюрцбургскі ўніверсітэт
Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса і Максіміліяна | |
---|---|
Julius-Maximilians-Universität Würzburg | |
Арыгінальная назва | Julius-Maximilians-Universität Würzburg |
Заснаваны |
1402 (Першае заснаванне) 1582 (Паўторнае заснаванне) |
Рэктар | Альфрэд Форхель |
Рэктар | Вільгельм Конрад Рэнтген |
Студэнты | 25 295 (SS 2013 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вюрцбург, Баварыя, Германія |
Сайт | афіцыйны сайт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса і Максіміліяна (ням.: Julius-Maximilians-Universität Würzburg) — адзін з найстарэйшых універсітэтаў Германіі, знаходзіцца ў Вюрцбургу, Баварыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню заснаваны 10 снежня 1402 г. арцыбіскупам Іаганам Эглафштайнскім, але неўзабаве пасля яго смерці навучальны працэс быў спынены. Прычынамі заняпаду ўніверсітэта былі недастатковае фінансаванне і забойствам канцлера ўніверсітэта яго камердынерам. Паўторна заснаваны ў 1582 князем-біскупам Юліусам Эхтэрам Меспельбрунскім (1545-1617). Пячатка з'явілася толькі на наступны год, таму на малюнку бачны 1583 год. З медыцынскім факультэтам быў злучаны Юліанскі шпіталь.
Універсітэт носіць два імені — заснавальніка, князя-біскупа Юліуса, і курфюрста (пасля караля) Баварыі Максіміліяна I, пры якім універсітэт быў секулярызаваны.
У канцы XIX стагоддзя ў бібліятэцы ўніверсітэта да 10 000 тамоў. Студэнтаў (1889) — 1588 чал.
Нобелеўскія лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]За адкрыцці, зробленыя ва ўніверсітэце
[правіць | правіць зыходнік]- 1901 Вільгельм Рэнтген (фізіка)
- 1902 Эміль Фішэр (хімія)
- 1907 Эдуард Бухнер (хімія)
- 1919 Іаганес Штарк (фізіка)
- 1922 Вільгельм Він (фізіка)
- 1935 Ханс Шпеман (медыцына)
- 1985 Клаус фон Клітцынг (фізіка)
- 1988 Хартмут Міхель (хімія)
Лаўрэаты, звязаныя з універсітэтам
[правіць | правіць зыходнік]- 1903 Свантэ Арэніус (хімія)
- 1909 Фердынанд Браўн (фізіка)
- 1914 Макс фон Лаўэ (фізіка)
- 1920 Вальтэр Нернст (хімія)
- 1930 Карл Ландштэйнер (медыцына)