Геральд Рыгоравіч Маньшын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Геральд Рыгоравіч Маньшын
Дата нараджэння 5 жніўня 1938(1938-08-05) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэхнічная кібернетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды

Геральд Рыгоравіч Маньшын (нар. 5 жніўня 1938, п. Фрунзе, Слаўянасэрбскі раён, Луганская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, кіравання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961), працаваў на інжынерных пасадах Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі.

З 1970 года вучоны сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР. З 1974 года загадчык лабараторыі эргатычных сістэм Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. З 2000 года загадчык лабараторыі Інстытута механікі і надзейнасці машын (з 2006 Аб’яднанага інстытута машынабудавання) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1985 года прафесар кафедры аўтаматычных сістэм МВІЗРУ СПА[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія СССР (1985) за працы ў галіне спецыяльнай кібернетыкі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), ордэнам Ламаносава (2007), медалямі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні па тэорыі аналізу і сінтэзу складаных сістэм прысвечаны праблемам прафілактычнага кантролю, матэматычным мадэлям складаных сістэм, задачам папярэджання адмоваў тэхнікі і памылак чалавека-аператара. Вырашыў праблему кіравання сістэмамі машына-чалавек-асяроддзе. Выканаў цыкл работ па якаснай тэорыі машыннага праектавання складаных сістэм з улікам чалавечага фактару. Створаны высокаэфектыўныя кіруючыя комплексы, якія маюць важнае значэнне, праведзены іх выпрабаванні на практыцы. Распрацаваў асновы тэорыі забеспячэння якасці, надзейнасці, бяспекі сістэм чалавек-машына, стварыў эргатычнае забеспячэнне аўтаматызаваных сістэм, тэорыю аўтаматызацыі эрганамічнага праектавання складаных сістэм. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны мабільныя шматфункцыянальныя машыны падвойнага прызначэння. Распрацаваў шэраг арыгінальных прыбораў, тэхнічных рашэнняў і сістэм кіравання, стварыў комплекс ДАСТаў у галіне спецыяльнай тэхнікі.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, звыш 100 сведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Статистическая оптимизация качества функционирования электронных систем. М., 1974 (совм. с В. А. Игнатовым).
  • Управление режимами профилактик сложных систем. Мн., 1976.
  • Надежность систем «человек-машина». Мн., 1985.
  • Обеспечение качества функционирования автоматизированных систем. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с С. В. Кирпичом).
  • Современные контролирующие и управляющие средства и системы производственных информационных технологий. Мн., 2003 (в соавт.).
  • Эргатика: Некоторые проблемы моделирования сложных человеко-машинных систем. Мн.: Амалфея, 2008 (совм. с В. А. Асановичем, А. Б. Пышкиным).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]