Бусельнік
| Бусельнік | |||||||||||||||
| Бусельнік цыкутавы (Erodium cicutarium) — кветкі і плады | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
| |||||||||||||||

Бу́сельнік, грабелькі[1], журавельнік (Erodium) — род кветкавых раслін сямейства гераніевых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны з апушаным распасцёртым або ўзнятым сцяблом. Лісце супраціўнае, перыстае ці лопасцевае, ніжняе звычайна сабранае ў разетку. Кветкі пераважна пурпуровыя, ружовыя ці ліловыя з цёмнымі жылкамі, у шматкветкавых паўпарасоніках, радзей адзіночныя. Плод — зборны арэшак (стэрыгма).
Выдзяляецца каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я і ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца бусельнік цыкутавы (Erodium cicutarium), як пустазелле, а таксама на пустках і сметніках.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя (вяжучы, кроваспыняльны, процісутаргавы сродак) і дэкаратыўныя расліны, маюць дубільныя рэчывы, вітамін С, карацін, арганічныя кіслоты, смолы.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бусельнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Аистник // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 13. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)