Герберт Баер
Герберт Баер | |
---|---|
англ.: Herbert Bayer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1985[1][3][…] (85 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Irene Bayer Hecht[d] і Joella Syrara Haweis[d] |
Род дзейнасці | тыпограф, архітэктар, графічны дызайнер, фатограф, мастак, скульптар, графік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Баўгауз |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | herbertbayer.org (англ.) |
![]() |
Герберт Баер (ням.: і англ.: Herbert Bayer; 1900, Хаг-ам-Хаўсрук — 1985, Мантэсіта) — аўстрыйскі графічны дызайнер, мастак, фатограф, скульптар. З’яўляўся вядомым прадстаўніком мастацкага руху Баўхаўс.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Герберт Баер нарадзіўся 5 красавіка 1900 года ў невялікай вёсцы каля Зальцбурга ў паўночнай частцы Аўстрыі. У 19 гадоў ён стаў вучнем мастака Георга Шмітхамера, у майстэрні якога займаўся стварэннем постараў і рэкламных плакатаў. Ва ўзросце 21 года Баер адправіўся ў Германію, дзе папрацаваў некаторы час у майстэрні венскага архітэктара Эмануэля Маргольда, неўзабаве далучыўся да мастацкага руху Баўхаўс.
У 1925 годзе Герберт прыняў на сябе кіраўніцтва друкавана-рэкламным цэхам школы Баухаўс у Дэсаў, тамсама ён адказваў за дызайн друкаваных выданняў.
З 1928 года Баер займаў пасаду арт-дырэктара нямецкага выдання часопіса «Vogue». У 1938 г. пераехаў у Амерыку, дзе на працягу наступных гадоў працаваў у сферы дызайну.
На працягу ўсяго творчага шляху Герберт Баер арганізаваў больш за 150 персанальных выставак, а яго працы прыцягвалі сур’ёзную ўвагу — працам Баера прысвячаліся артыкулы і кнігі. У наш час творчасць Баера знаходзіцца больш за ў 40 музеях Еўропы і Амерыкі, а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях. У фотаскульптуры «Метамарфоза» Баер спасылаўся на сваю вядомую вокладку часопіса школы Баухаўс ад 1928 года, у чарговы раз выкарыстоўваючы геаметрычныя целы, такія як кубы, сферы і конусы.
Зноскі
- ↑ а б Herbert Bayer
- ↑ Herbert Bayer // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00014204
- ↑ а б Herbert Bayer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Herbert Bayer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.