Дэсау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дэсаў)
Горад
Дэсау
Dessau
Герб
Герб
Краіна
Зямля
Каардынаты
Плошча
244,62 км²
Вышыня цэнтра
60 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 83 616 чал. (31 снежня 2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0340
Паштовы індэкс
06842-06862
Аўтамабільны код
DE
Афіцыйны код
15 0 01 000
Афіцыйны сайт
Дэсау на карце Германіі
Дэсау (Германія)
Дэсау

Дэ́сау (ням.: Dessau) — горад у Германіі, горад зямельнага падпарадкавання, размешчаны ў зямлі Саксонія-Ангальт. Размешчаны прыкладна за 112 км да паўднёвы захад ад Берліна, пры зліцці рэк Эльба і Мульдэ.

Насельніцтва складае 90 507 чалавек (на 30 чэрвеня 2007 года). Займае плошчу 182,81 км². Афіцыйны код — 15 1 01 000.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згаданы ў 1213 годзе. Узнік на месцы паселішча лужычан 7 ст. У 1298 атрымаў гарадское права. З 1471 пастаянная рэзідэнцыя князёў Ангальта, сталіца княства (пасля герцагства) Ангальт-Дэсау[1].

У 1534 праведзена Рэфармацыя. 25 красавіка 1626 на мосце цераз р. Эльба ў Дэсау адбылася адна з найбуйнейшых бітваў Трыццацігадовай вайны 1618—1648[1].

У 1863, пасля аб’яднання герцагстваў Ангальт-Дэсау, Ангальт-Бернбург і Ангальт-Кётэн у герцагства Ангальт, Дэсау стаў яго сталіцай. У другой палове 19 ст. развіваўся як прамысловы цэнтр. У 1895 у Дэсау заснаваны канцэрн «Junkers & Co». Да пачатку 20 ст. Д. стаў вядучым у Германіі цэнтрам вытворчасці газавага абсталявання; з 1915 завод «Junkers & Co» пачаў выпуск самалётаў. З 1918 Дэсау — сталіца Свабоднай дзяржавы Ангальт[1].

Дэсау вядомы сваім каледжам архітэктуры Баўхаус, які пераехаў сюды ў 1925 годзе пасля таго, як быў вымушаны закрыцца ў Веймары. У 1931 нацысты закрылі Баўхаус, сваю дзейнасць ён аднавіў толькі ў 1986.

У гады Другой сусветнай вайны — буйны цэнтр вытворчасці самалётаў і авіяцыйных газатурбінных рухавікоў (заводы фірмы «Junkers Flugzeug- und Motorenwerke AG»; пасля вайны былі дэмантаваны). 7 сакавіка 1945 быў амаль цалкам разбураны брытанскай авіяцыяй (88 % будынкаў)[1].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе дзейнічае Ангальцкая вышэйшая прафесійна-технічная школа — адна з вядучых у краіне ВНУ ў вобласці будаўнічай інжынерыі і дызайну[1].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку 1990-х гадоў Дэсау быў цэнтрам транспартнага і агульнага машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці. У пачатку XXI стагоддзя ў эканоміцы горада пераважае сфера паслуг; хутка расце значэнне Дэсау як турыстычнага цэнтра. Вядучая галіна прамысловасці — машынабудаванне (радыёэлектроннае, вагона- і станкабудаванне, вытворчасць абсталявання для цэментных заводаў). У Дэсау размешчаны радыёэлектронныя заводы кампаніі «Scott Display GmbH» (у т.л. адно з найбуйнейшых у краіне прадпрыемстваў па вытворчасці вадкакрысталічных манітораў) і галоўны сэрвіс-цэнтр. Вядучае прадпрыемства транспартнага машынабудавання — завод фірмы «Fahrzeugtechnik Dessau AG» (з 2006 кантрольны пакет акцый належыць расійскай кампаніі «Трансмашхолдынг»; вытворчасці пасажырскіх вагонаў і вагонаў-рэфрыжэратараў, камплектуючыя чыгуначнага і гарадскога рэйкавага транспарту). Фотахімічная вытворчасць (у Дэсау ў 1936 годзе кампаніяй AGFA прадстаўлена першая ў свеце каляровая фотастужка), выпуск фармацеўтычнай прадукцыі. Прадпрыемствы харчовай (піва, вэнджаніна, выпечка — кампанія «Pauly Biscuit» і інш.) прамысловасці; традыцыйная вытворчасць драўляных цацак[1].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная частка горада распланавана і забудавана ў асноўным у сярэдзіне 18 — пачатку 19 стст. Да гэтага часу адносіцца перабудова замка герцагаў[de] (захаваліся паўднёвае і ўсходняе крылы 16 ст.) архітэктарамі Г. В. фон Кнобельсдорфам і Ф. В. Эрдмансдорфам. Сярод іншых пабудоў Эрдмансдорфа ў стылі класіцызму: ансамблі палацаў Луізіум  (ням.) (1774-78; кітайскі масток, аранжарэя, 1793-94; цяпер музей), Георгіум  (ням.) (1780—1781; цяпер Дзяржаўная карцінная галерэя з калекцыяй нямецкага, фламандскага і галандскага жывапісу 15-20 стст.), тэатры і жылыя дамы[1].

Сярод пабудоў у неагатычным і неараманскім стылях: цэрквы Святых Пятра і Паўла  (ням.) (1854—1857), Св. Паўла  (ням.) (1889—1892), Св. Пятра  (ням.) (1901-03), воданапорная вежа Лютэрплац (1895-97), будынкі Ратушы  (ням.) і пошты (абодва 1899—1901). У спіс Сусветнай спадчыны ўключаны помнікі архітэктурнай школы Баўхаўс: комплекс вучылішча Баўхаўс, жылы раён Цёртэн  (ням.) (усё 1926-28, арх. В. Гропіус) і інш[1].

Каля Дэсау — палацава-паркавыя ансамблі, уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны:

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Дессау // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]