Герберт Мак-Лін Эванс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герберт Маклін Эванс)
Герберт Мак-Лін Эванс
Дата нараджэння 23 верасня 1882(1882-09-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1971(1971-03-06)[3] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, выкладчык універсітэта, генетык, анатам, эмбрыёлаг
Навуковая сфера вітаміны[5]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герберт Мак-Лін Эванс (англ.: Herbert McLean Evans, 23 верасня 1882 — 6 сакавіка 1971) — амерыканскі анатам і эмбрыёлаг, найбольш вядомы дзякуючы сумеснаму адкрыццю вітаміна Е.[6][7][8][9]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 верасня 1882 года ў горадзе Мадэста, Каліфорнія. У 1908 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны ва Універсітэце Джона Хопкінса. Эванс стаў асацыяваным прафесарам анатоміі ва Універсітэце Джона Хопкінса.

Эванс вярнуўся ў Каліфорнію ў 1915 годзе і стаў прафесарам анатоміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і займаў гэтую пасаду да самай смерці.

Эванс стаў дырэктарам Інстытута эксперыментальнай біялогіі ў Берклі ў 1931 годзе.

Памёр у Берклі, Каліфорнія, ва ўзросце 88 гадоў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія даследаванні Эванса ў Берклі датычыліся праблем харчавання чалавека, эндакрыналогіі, эмбрыялогіі і гісталогіі.

У 1918 годзе яго даследаванне колькасці храмасом чалавека прывяло яго да высновы, што іх роўна 48, у той час як большасць людзей лічылі, што іх колькасць нашмат вышэй. Толькі пазней было выяўлена, што правільны лік — 46. Аднак Эванс дамогся значна большага поспеху з гармонамі ў пярэдняй долі гіпофізу. Ён вылучыў гармон росту чалавека, неабходны для росту і развіцця чалавека.

У 1922 годзе разам з Кэтрын Скот Бішап падчас эксперыментаў з кармленнем пацукоў Эванс адкрыў вітамін Е, неабходны для размнажэння чалавека.[10]

У 1937 годзе разам з Глэдзіс Андэрсан Эмерсан паведаміў аб выдзяленні чыстага вітаміна Е з зародкаў пшаніцы.[11][12] Ён таксама вызначыў формулу C29H50O2.[13][14]

Эванс таксама адыграў важную ролю ў развіцці даследаванняў рэпрадуктыўных сістэм з Мірыям Элізабэт Сімпсан і Чо Хао Лі, вывучаючы цыкл эструса пацукоў.

Эвансу таксама прыпісваюць распрацоўку сіняга фарбавальніка Эванса  (руск.), з дапамогай якога вызначаецца аб’ём крыві ў людзей і жывёл.

Эванс праяўляў вялікую цікавасць да гісторыі навукі і быў актыўным калекцыянерам рэдкіх кніг у гэтай галіне. Яго калекцыя пазней была набыта Цэнтрам Гары Рэнсама пры Тэхаскім універсітэце ў Осціне.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Evans, H. McLean (1904) A New Cestraciont Spine from the Lower Triassic of Idaho. The University Press: Berkeley, California.
  • Evans, H. McLean and Scott, Katharine J. (1921) On the Differential Reaction to Vital Dyes Exhibited by the Two Groups of Connective-tissue Cells. Carnegie Institution of Washington.
  • Evans, H. McLean and Long, Joseph A. (1922) The oestrous cycle in the rat and its associated phenomena. Univ. of California Press: Berkeley, California.
  • Evans, H. McLean and Cole, Harold H. (1931) An Introduction to the Study of the Oestrous Cycle in the Dog. University of California Press: Berkeley, California.
  • Evans, H. McLean and Swezy, Olive (1931) Ovogenesis and the Normal Follicular Cycle in Adult Mammalia. University of California Press: Berkeley, California.
  • Evans, H. McLean and Becks, Hermann (1953) Atlas of the Skeletal Development of the Rat (Long-Evans strain): normal and hypophysectomized. American Institute of Dental Medicine: San Francisco.
  • Evans, H. McLean, ed. (1959) Men and Moments in the History of Science. University of Washington Press: Seattle. ISBN 0-8371-2458-1

Зноскі

  1. Herbert McLean Evans // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Brozović D., Ladan T. Herbert McLean Evans // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Herbert McLean EvansNAS, Columbia University Press. — ISSN 0077-2933
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 22 лютага 2024.
  5. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. Mohammad, A.; Emerson, O. H.; Emerson, G. A.; Evans, H. M. (1939). "Multiple Nature of the Rat "filtrate Factor"--A Component of Vitamin B2". Science. 90 (2338): 377. Bibcode:1939Sci....90..377M. doi:10.1126/science.90.2338.377. PMID 17754630.
  7. Emerson, O. H.; Emerson, G. A.; Evans, H. M. (1939). "The Occurrence of Gamma Tocopherol in Corn Embryo Oil". Science. 89 (2304): 183. Bibcode:1939Sci....89..183E. doi:10.1126/science.89.2304.183. PMID 17834212.
  8. Evans, H. M.; Emerson, G. A.; Emerson, O. H. (1938). "The Chemistry of Vitamin E. Ii. Biological Assays of Various Synthetic Compounds". Science. 88 (2271): 38–39. Bibcode:1938Sci....88...38E. doi:10.1126/science.88.2271.38. PMID 17780891.
  9. Emerson, O. H.; Emerson, G. A.; Evans, H. M. (1936). "The Isolation from Cottonseed Oil of an Alcohol Resembling Alpha Tocopherol from Wheat Germ Oil". Science. 83 (2157): 421. Bibcode:1936Sci....83..421E. doi:10.1126/science.83.2157.421. PMID 17740452.
  10. Evans, H. M.; Bishop, K. S. (1922). "On the Existence of a Hitherto Unrecognized Dietary Factor Essential for Reproduction". Science. 56 (1458): 650–651. Bibcode:1922Sci....56..650E. doi:10.1126/science.56.1458.650. PMID 17838496.
  11. Bowden, Mary Ellen; Crow, Amy Beth; Sullivan, Tracy (2003). Pharmaceutical achievers : the human face of pharmaceutical research. Philadelphia, PA: Chemical Heritage Press. pp. 35–37. ISBN 978-0941901307. Праверана 27 October 2015.
  12. Elizabeth H. Oakes (2007). "Emerson, Gladys Anderson". Encyclopedia of World Scientists. pp. 211–212. ISBN 978-1438118826.
  13. Evans H. M.; Emerson O. H.; Emerson G. A. (February 1, 1936). "The isolation from wheat germ oil of an alcohol, a-tocopherol, having the properties of vitamin E". Journal of Biological Chemistry. 113 (1): 319–332. doi:10.1016/S0021-9258(18)74918-1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 29 чэрвеня 2023.
  14. Evans, H. M.; Emerson, O. H.; Emerson, G. A. (2009). "THE ISOLATION FROM WHEAT GERM OIL OF AN ALCOHOL, α-TOCOPHEROL, HAVING THE PROPERTIES OF VITAMIN E". Nutrition Reviews. 32 (3): 80–82. doi:10.1111/j.1753-4887.1974.tb06280.x. PMID 4593257.