Вадвіч (герб)
(Пасля перасылкі з Герб «Вадвіч»)
Вадвіч | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 1413 |
Заснаванне | 1413 |
Вадвіч польск.: Wadwicz — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 20 родаў ВКЛ, Польскага каралеўства і Рэчы Паспалітай. Вядомы з пачатку XV ст., у ВКЛ — Гарадзельскай уніі 1413 г.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шчыт герба вертыкальна падзелены на 2 часткі, дзе змешчаны выявы белай стронгі у чырвоны мполі і сырвонай — у белым. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў.
Роды[правіць | правіць зыходнік]
Адамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Акушковічы, Англіцкія, Анцэвічы, Барэйшы, Боскія, Вадвічы, Вандаловічы, Віруловічы, Воўчакі, Венславовічы, Венслаўскія, Камянецкія, Ладзяты, Лойбы, Мантыгірдавічы, Манкерскія, Матыашэвічы, Монгірды, Менжыкі, Надажынскія, Нарушэвічы, Рашкевічы, Роскі, Станкевічы, Станкоўскія.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў, В. «Вадвіч» / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. — С. 638. — ISBN 985-11-0314-4.