Герб Азербайджанскай ССР
Выгляд

Герб Азэрбайджанскай ССР — дзяржаўны сімвал Азербайджанскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Азербайджанскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюза. Быў прыняты ў 1937. Аўтарам герба з'яўляецца мастак-графік Рубэн Шхіян.
Дзяржаўны герб Азербайджанскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой малюнак сярпа і молата, нафтавай вышкі на фоне ўзыходзячага сонца, апраўленых вянком з бавоўны і каласоў, з надпісам на азербайджанскай і рускай мовах: «Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка», «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» У верхняй частцы герба — пяціканцовая зорка.
У 1992 быў заменены на сучасны герб Азербайджана.
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Герб Азербайджанскай ССР на Вікісховішчы |
---|