Гербы рэспублік СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

У гербах усіх рэспублік СССР прысутнічалі серп і молат, чырвоная зорка, якія сімвалізавала камунізм (на гербе РСФСР зорка з'явілася пазней за ўсіх, у 1978 годзе), узыходзячае сонца і каласы. Гэтыя элементы былі акружаны прадуктамі сельскай гаспадаркі, якія вырабляліся ў кожнай рэспубліцы — бавоўна ў азіяцкіх рэспубліках, пшаніца ў Казахстане і ва Украіне, вінаград — у Малдове. На ўсіх гербах быў напісаны лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» на афіцыйных мовах рэспублікі і на рускай. На момант распаду СССР у 1991 гербы выглядалі наступным чынам:

Гербы саюзных рэспублік[правіць | правіць зыходнік]

У наш час некаторыя былыя рэспублікі і рэгіёны СССР выкарыстоўваюць відазмененыя версіі сваіх савецкіх гербаў: Беларусь1995 года), Прыднястроўе (непрызнаная дзяржава), Таджыкістан, Узбекістан.

Гербы аўтаномных рэспублік (АССР)[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлены гербы аўтаномных савецкіх сацыялістычных рэспублік (на момант распаду СССР).

У складзе РСФСР[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Азербайджанскай ССР[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Узбекскай ССР[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Грузінскай ССР[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі Балтыйскае мора знаходзіцца на захадзе ад Латвіі, сонца, намаляванае на яе гербе савецкага часу, можа быць прынята за заходзячае, а не ўзыходзячае.

У той жа час вядомы горад-курорт Юрмала размешчаны на паўднёвым узбярэжжы Рыжскага заліва. У дадзеным месцы нябачны сегмент сутачнай паралелі Сонца летам знаходзіцца цалкам за марскім гарызонтам. Гэта значыць, Сонца як заходзіць у мора, так і ўзыходзіць — таксама з мора (варта адзначыць, што гэта можна назіраць і ў Юрмале, і ў сталіцы Латвіі — Рызе).

Нягледзячы на тое, што на гербе Армянскай ССР намаляваная гара Арарат, сама гара размешчана на тэрыторыі Турцыі. Наконт гэтага існуе байка:

Армянская ССР прымае першую канстытуцыю, якая ўключае і апісанне герба рэспублікі. Турцыя заяўляе рэзкі пратэст з гэтай нагоды: Арменія не мае права адлюстроўваць на сваім дзяржаўным гербе тэрыторыю, якая не належыць ёй. Адказ савецкага боку: на турэцкім сцягу намаляваны паўмесяц, але тэрыторыя Месяца не належыць Турцыі.

Толькі два гербы рэспублік мелі форму правільнага круга: гэта гербы Грузіі і Арменіі. На іх, акрамя таго, чырвоная зорка знаходзіцца не ў самым версе герба.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Поцелуев В. А. Гербы Союза ССР: Из истории разработки / Редактор М. А. Романова, художник В. И. Примаков — М.: Политиздат, 1987. — 166 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]