Герб Беларускай Народнай Рэспублікі
Герб БНР | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | БНР |
Зацверджаны | 15 мая 1918 |
Выкарыстанне | 1918—1919; Урад БНР у выгнанні — 1919—1925 |
Герб Беларускай Народнай Рэспублікі — галоўны дзяржаўны сімвал Беларускай Народнай Рэспублікі, разам са сцягам і гімнам. За аснову ўзята «Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага[1].
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі нацыянальная інтэлігенцыя стала дамагацца беларускай аўтаноміі на тэрыторыі з колькаснай перавагай этнічнага беларускага насельніцтва. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 25 сакавіка 1918 года прадстаўнікі некалькіх нацыянальных рухаў абвясцілі стварэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
Першай сімволікай БНР былі сацыялістычныя сімвалы[2] — атрыбуты сялянскай працы — сноп, граблі і каса. Менавіта яны былі на пячатцы Народнага сакратарыяту Беларусі, якой завераны першыя афіцыйныя дакументы БНР. Аднак, многія дзеячы БНР бачылі ў ёй працяг традыцый Вялікага Княства Літоўскага і лічылі, што гербам Рэспублікі павінен быць герб Княства. Яшчэ ў 1917 годзе Беларускі нацыянальны камітэт ухваліў ініцыятыву мясцовых Саветаў і пастанавіў лічыць гістарычны герб Вялікага Княства Літоўскага беларускай нацыянальнай эмблемай[3].
У лютым 1918 года беларускія дзеячы, якія знаходзяцца ў Вільні, абвяшчаюць стварэнне Віленскай беларускай рады на чале з Антонам Луцкевічам. Новая арганізацыя абрала сваім гербам «Пагоню».
У красавіку 1918 года беларускі грамадскі дзеяч, гісторык і этнограф Мітрафан Доўнар-Запольскі, які знаходзіўся ў Кіеве, настойваў, каб гербам БНР стала «Пагоня». За замену сімволікі БНР таксама выступаў кіраўнік Мінскага народнага прадстаўніцтва Раман Скірмунт.
15 мая 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб «Пагоня» як дзяржаўны[4]. 11 жніўня 1918 года ў газеце «Вольная Беларусь» апублікавана афіцыйнае апісанне герба «У чырвоным полі выява вершніка — „Пагоня“»[5].
Пасля вымушанага пераезду Ураду БНР з Менску ў Вільню, потым у Гродна[6], а затым у краіны Еўропы, «Пагоню» працягвалі ўжываць як герб Рэспублікі да 1925 года, калі было прынята рашэнне пра самароспуск Ураду БНР[7][8][9], з чым не пагадзілася Рада БНР, якая ўжывае «Пагоню» як герб Рэспублікі да цяперашняга часу.
-
Першая эмблема БНР на пячатцы Народнага сакратарыяту Беларусі.
-
Вокладка пашпарта грамадзяніна БНР 1918-1919 гадоў.
-
Герб з ўнутраных старонак пашпарта грамадзяніна БНР 1918 года.
-
Паштоўка з гербамі БНР і яе ваяводстваў.
-
Герб на паштовай марцы, выпушчанай Радай БНР у 1950-х гадах.
У 1991 годзе рашэннем Вярхоўнага Савета Беларусі герб Беларускай Народнай Рэспублікі 1918 года быў адноўлены як дзяржаўны сімвал Беларусі[10][11].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Зинькевич В. «Несвядомая» история Белой Руси Архівавана 7 мая 2022. — Книжный мир, 2017 — ISBN 978-5-8041-0897-8
- ↑ «100 лет БНР: в фокусе левых». О чём спорили участники «круглого стола» Архівавана 8 мая 2022. (http://left.by Архівавана 17 мая 2022.)
- ↑ Спаткай Л. Гербы и флаги стран мира. Европа. Часть I. — Litres, 2017. — Т. I. — ISBN 5040336969. — ISBN 9785040336968
- ↑ Кого догоняет «Погоня»? Разговор с историком о старых и новых гербах Беларуси Архівавана 7 красавіка 2021.. Интервью c историком Владимиром Ляховским
- ↑ Герб Белорусской Народной Республики 1918 года(недаступная спасылка) // Басова А. Н., Куркова И. М. Флаги Беларуси вчера и сегодня — Минск, 1994 год.
- ↑ Грузицкий Ю. Л. Белорусская Народная Республика (к 100-летию провозглашения) Архівавана 24 сакавіка 2022.
- ↑ Исторические и правовые аспекты легитимации белорусской национально-государственной символики(недаступная спасылка) // Национальная философия в глобальном мире: тезисы Первого белорусского философского конгресса — Беларуская навука. — С. 426
- ↑ Основы идеологии белорусского государства Архівавана 13 ліпеня 2018. / Под общей редакцией профессора С. Н. Князева и профессора С. В. Решетникова — Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2004 — С. 26
- ↑ Кодин Е. В. Белорусский послевоенный национализм: деятельность под эгидой ЦРУ Архівавана 7 мая 2022. // Журнал «Большая Евразия: развитие, безопасность, сотрудничество», 2020
- ↑ Донцев С. П., Бойко С. И. Религиозный фактор политики памяти в современных России и Беларуси: сравнительный анализ Архівавана 7 мая 2022. // Журнал «Гуманитарные науки. Вестник Финансового университета», 2019
- ↑ Баринов И. И. Белоруссия в тисках памяти: историческое наследие и национальная государственность // Журнал «История и современность», 2019
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гербы БНР на heraldicum.ru