Герб Васілевічаў
| Герб Васілевічаў | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
| Зацверджаны | 28 снежня 2001 |
Шчыт |
іспанскі |
| Заснаванне | 28 снежня 2001 |
Герб Васілевічаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 снежня 2001 года № 77.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У блакітным полі іспанскага шчыта срэбны контур хвойнага дрэва.
Удзельнікі стварэння герба з Васілевіцкага гарвыканкама паклалі ў аснову афіцыйнага геральдычнага сімвала свайго горада стылізаваны контур хвоі, чым вылучылі галоўны аб’ект, на які ў гэтым рэгіёне накіравана дзейнасць людзей. У цяперашні час сярод прамысловых прадпрыемстваў у рэгіёне вылучаецца лесаўчастак Мазырскага лесанарыхтоўчага аб’яднання.
Такім чынам, выява хвойнага дрэва, высакароднага срэбнага колеру ў блакітным полі шчыта, які характарызуе таксама багацце вадаёмаў, арганічна адлюстроўвае гісторыю асноўнай дзейнасці мясцовых жыхароў.
Герб зацверджаны рашэннем Васілевіцкага гарадскога выканаўчага камітэта 27 верасня 2001 года № 82[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сцяг Васілевіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 6 красавіка 2020.