Герб Нароўлі
Выгляд
| Герб Нароўлі | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
| Зацверджаны | 24 кастрычніка 2001 |
Шчыт |
іспанскі |
| Заснаванне | 24 кастрычніка 2001 |
| Аўтар герба | Сяргей Яўгенавіч Рассадзін |
| Ідэя герба | Сяргей Яўгенавіч Рассадзін |
Герб Нароўлі — афіцыйны геральдычны сімвал горада Нароўля Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 24 кастрычніка 2001 года № 69.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У блакітным полі іспанскага шчыта срэбная падкова рагамі ўніз, зверху залаты крыж.
Герб быў зацверджаны рашэннем Нараўлянскага раённага выканаўчага камітэта ад 4 красавіка 2001 года № 259. Аўтар герба С. Я. Рассадзін[1]. За аснову ўзяты шляхецкі герб «Побуг», якім карыстаўся род Горватаў — ранейшых уласнікаў Нароўлі і навакольных зямель.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Герб Нароўлі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 8 красавіка 2020.