Перайсці да зместу

Герб Лёзна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Лёзна
Дэталі
Суб’ект Лёзна і Лёзненскі раён
Зацверджаны 20 студзеня 2006
Шчыт
Іспанскі
Заснаванне 20 студзеня 2006

Герб Лёзна — герб гарадскога пасёлка Лёзна і Лёзненскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Герб Ліёзна ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі іспанскага шчыта — залатая кроква, пад ёй — герб «Агінец». Вароты крэпасці, або трон чырвонага колеру, на якім крыж, або скіпетр срэбнага колеру.

У 1555 г. Мікулінская воласць каралём Жыгімонтам II была падорана Рыгору Валовічу, старасце Мярэцкаму, а ў 1573 г. — ваяводзе Смаленскаму. Ягоная дачка Раіна (Рэгіна) Валовіч выйшла замуж за Багдана Мацвеевіча Агінскага і нерадала Мікуліна ў якасці пасагу роду князёў Агінскіх. Яе сын Самуэль Багданавіч Агінскі пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў у 1625 г. атрымаў Мікуліна і Лёзна, якое, як сведчаць некаторыя крыніцы, было заснавана ў пачатку ХVII стагоддзя князем Багданам. У 1654 г. Лёзна згадваецца ў дакументах як мястэчка. Пасля смерці Самуэля Багданавіча ў 1657 г. адбыўся падзел уладанняў паміж яго сынамі. Старэйшы Сымон (Шыман) Караль Агінскі, ваявода Мсціслаўскі, валодаў Лёзнам да 1699 г. Пасля яго смерці мястэчка было падзелена паміж сынамі Багуславам, Марцыянам Міхалам і Аляксандрам. У 1786 г. Агінскія заснавалі тут каменную праваслаўную царкву. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Лёзна ў 1870 г. ад Агінскіх перайшло да Храпавіцкіх, а пазней — да палкоўніка Шыбекі.

Такім чынам, асновай сучаснага афіцыйнага геральдычнага сімвалу Лёзна з'яўляецца герб «Агінец» — родавы знак князёў Агінскіх, якія на працягу даволі доўгага гістарычнага перыяду былі ўладальнікамі гэтага паселішча. Апроч фамілынай сімволікі ў гербе скарыстана такая геральдычная фігура, як залатая кроква. Яе можма разглядаць і як літару «л» — першую ў назве гарадскога пасёлка. Сналучэнне родавага знака былых уладальнікаў з разнастайнымі геральдычнымі фігурамі з'яўлясцца папулярным прыёмам у сучаснай геральдыцы.

Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.

г. п. Лёзна // Адамушка, У. І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. — Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. — С. 55, 56.