Марцыян Міхал Агінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцыян Міхал Агінскі
польск.: Marcjan Michał Ogiński
Герб «Агінскі»
Герб «Агінскі»

ваявода віцебскі
1730 — 1750
Папярэднік Казімір Аляксандр Пацей
Пераемнік Юзаф Антоні Салагуб
кашталян віцебскі
1703 — 1730

Нараджэнне 1672[1][2][…]
Смерць 29 кастрычніка 1750(1750-10-29)
Род Агінскія
Бацька Шыман Караль Агінскі
Маці Тэадора з Корсакаў[d]
Жонка Тэрэза з Бжастоўскіх
Тэрэза з Тызенгаўзаў
Крысціна з Абрамовічаў
Тэкля Ганна з Лярскіх
Дзеці Тадэвуш Францішак Агінскі, Ігнацы Агінскі, Станіслаў Ежы Агінскі, Францішак Ксаверый Агінскі[d], Казімір Ігнацы Агінскі[d], Барбара з Агінскіх[d], Ганна з Агінскіх[d], Марцыяна з Агінскіх, Бенядыкта з Агінскіх[d], Станіслава Тэрэза з Агінскіх[d] і Марыя з Агінскіх[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла

Марцыян Міхал Агінскі (1672 — 1 красавіка[4], паводле іншых звестак 29 кастрычніка 1750) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі мечнік літоўскі (16951703), кашталян (17031730) і ваявода віцебскі1730). Трымаў Барысаўскае, Прывальскае і Вярбоўскае староствы.

Марцыян Міхал Агінскі — патрон-заснавальнік Менскага езуіцкага калегіуму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Шымана Караля і Тэадоры з Корсакаў. Стрыечны брат Казіміра Дамініка Агінскага.

У 1718 годзе атрымаў Барысаўскае староства ад удавы Канстанцыі (з роду Падбярэзскіх), двойчы саступаючы яго свайму старэйшаму сыну Ігнацыю Агінскаму, да якога староства канчаткова перайшло ў 1744 годзе[5].

Удзельнік апазыцыі ў 17201730-х гадах, маршалак Генеральнай канфедэрацыі правінцыі ВКЛ. Абапіраўся на стасункі з расійскім дваром.

Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Бжастоўскай (1701), з якой меў 5 сыноў і 3 дачок. У другім шлюбе з Тэрэзай Тызенгаўз меў 2 дачок, пасля быў яшчэ двойчы жанаты.

Памёр у 1750 годзе. Даты смерці розняцца ад 1 красавіка да 29 кастрычніка. Пахавальныя ўрачыстасці ў Віцебскім касцёле езуітаў адбыліся 1417 лютага 1751[6].

Нашчадкі:

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Першы тэатральны спектакль у Менску — «Трыўмфальная брама» — быў пастаўлены ў гонар Марцыяна Міхала Агінскага[7].

Зноскі

  1. Marcjan Michał Ogiński // NUKAT — 2002.
  2. Marcjan Michał Ogiński h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Marcjan Michał Ogiński // MAK
  4. Паводле Віцебскага летапісу: Віцебскі летапіс (Летапіс Панцэрнага і Аверкі). Гістарычны сайт горада Віцебск. Праверана 31 сьнежня 2010.
  5. Вячаслаў Насевіч. Барысаў у часы Вялікага княства Літоўскага // Дзевяць стагоддзяў Барысава / Ж. В. Гілевіч, Г. В. Штыхаў, В. Л. Насевіч, Л. Ф. Белая. — Мн.: БЕЛТА, 2002.
  6. Polski slownik biograficzny. T. 23. Zesz. 3. S. 623
  7. Святлена Немагай. Музыка сям’і Агінскіх. Вакальныя творы.. — Мінск: ТАА «Паліфакт», 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]