Герман Максімавіч Брэгер
| Герман Максімавіч Брэгер | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1962 (63 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык, архівіст, краязнавец |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Член у | |
Герман Максімавіч Брэгер (нар. 31 кастрычніка 1962, Мінск) — беларускі гісторык, архівіст, краязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 кастрычніка 1962 года ў Мінску. Скончыў у 1988 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Працаваў у будаўнічых і праектна-канструктарскіх установах Мінска[1].
У 1994—1995 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. З 1997 года — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (аддзел старажытных актаў) на пасадах вядучага палеографа, галоўнага архівіста[2][1].
Член Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе гісторыю дзяржаўных устаноў ВКЛ XVI—XVIII стагоддзяў, гісторыю шляхты і паселішч Ашмянскага і іншых паветаў. Займаецца археаграфічнай апрацоўкай актавых кніг Метрыкі ВКЛ, земскіх і гродскіх судоў ВКЛ, а таксама гістарычным краязнаўствам і археаграфіяй[2][1]. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях[1].
Сярод навуковых і архіўных распрацовак:
- распрацоўка актавай кнігі ашмянскага гродскага суда за 1661—1663 гады.
- складанне вопісу на мікрафішы дакументаў «Калекцыя мікрафільмаў інвентароў архіва Скарбовай камісіі ВКЛ і архіва Гродзенскай казённай палаты» (КМФ‑19) з Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Вільні.
- унутраны вопіс да актавай кнігі Віленскага ваяводскага суда за 1553—1557 гады (кніга запісаў 34 Метрыкі ВКЛ)[1].
Адзін са складальнікаў «Гербоўніка беларускай шляхты» (Т. 2)[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Кальвінскі збор у Вароне // Беларусь—Расія—Японія: Матэрыялы Першых астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча. — Мн., 1997.
- Праблемы пошуку дакументаў па гісторыі населеных месцаў і генеалогіі павятовай шляхты былога Віленскага ваяводства ВКЛ да сярэдзіны ХVII ст. у архівах і бібліятэках Вільні // Замежная архіўная Беларусіка: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 25—26 красавіка 1996 г. — Мн., 1998.
- Матэрыялы Мінскай кадэнцыі Галоўнага Трыбунала Вялікага княства Літоўскага ў Вільнюскім архіве: (супастаўленне двух вопісаў) // Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах. — Мн., 1999.
- Візіта Азарыцкай уніяцкай парафіяльнай царквы; Ён жа. Генеральная візіта Каленкавіцкай уніяцкай царквы // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Калінкавіцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 1999. — С. 60—63.
- Дакументы сведчаць // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на. — Мн.: Белта, 2000. — С. 48.
- Хацюхова: Гісторыя невялікага паселішча. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001.
- Выпадак на менскай мытні ў 1549 годзе // Архіварыус. — Мн., 2001. Вып. 1. — С. 23—27.
- Разрабаванне маёнтка Ілля ў 1831 годзе // Архіварыус. — Мн., 2001. Вып. 1. — С. 76—83.
- Візіта Маламажэйкаўскай парафіяльнай уніяцкай царквы // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 60—61.
- Дакументы сведчаць // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: Белта, 2001. — С. 57—60, 62—63.
- Дакументальныя матэрыялы XVI—XVIII стст. у фондах Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. — Мн., 2001. — С. 102—116 (разам з Л. А. Лінскай).
- Архіў Ашмянскага земскага суда 2-й пал. 18 ст.: (Мядзельская кадэнцыя) // Архівы на мяжы тысячагоддзяў. — Мн., 2001.
- Уласнасць ашмянскай шляхты ў Браслаўскім павеце: (паводле актавых кніг Браслаўскага земскага суда 1603—1632 гг.) // Браслаўскія чытанні. — Браслаў, 2002. Вып. 5.
- Невядомы фрагмент Нясвіжскага архіва Радзівілаў у фондах НМГіКБ // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 4. — Мн., 2003 (разам з Л. А. Лінскай).
- Фрагмент архіва Слуцкага Трайчанскага Свята-Траецкага манастыра ў фондах НМГІКБ // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 5. — Мн., 2004. — С. 49—74 (разам з Л. А. Лінскай).
- З гісторыі маёнтка Дамашкавічы // Архіварыус. — Мн., 2004. Вып. 2.
- Жодзішкі Ашмянскага павета і яго ўладальнікі ў XVI — пачатку ХХ ст. // Герольд Litherland № 1-2(13-14), 2004.
- Сумны лёс Бешанковіцкага архіва Храптовічаў // Архіварыус. — Мн., 2005. Вып. 3. — С. 143—146.
- Архіў маёнтка Глыбокае Зяновічаў і Радзівілаў у Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве // Архіварыус. — Мн., 2006. Вып. 4.
- Маянткова-генеалагічныя дакументы ў кнігах Віленскага замкавага ўрада 1542—1566 гг., захаваныя ў складзе Метрыкі ВКЛ // Герольд Litherland № 19, 2013. — С. 30—43.
- Архіў маёнткаў Падкрывічы і Усцінаўшчына са збораў Каверскіх у Бібліятэцы імя Гераніма Лапацінскага ў Любліне // Архіварыус. — Мн., 2014. Вып. 12. — С. 5—14.
- Кліентэла віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага паводле кніг Віленскага ўрада 1551—1565 гг. Спісы кліентаў. Выбраныя біяграмы // Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат: зборнік навук. прац. — Нясвіж: НГКМЗ «Нясвіж», 2016.
- Невядомы дакумент пра паэта першай паловы XVII ст. Самуэля Доўгірда з Пагоўя і яго радавод // Генеалогія. Збірка наукових праць. — Київ: ВД «Антиквар», 2016. — Вип. 2. — С. 85—102.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 Аляксандрава 2008, с. 131.
- 1 2 БРЭГЕР Герман Максімавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — С. 43-44. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- ↑ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Б / С. А. Рыбчонак, А. Ф. Аляксандрава, Г. М. Брэгер і інш.; рэдкал.: А. К. Галубовіч (старш.) і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2007
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Ф. Аляксандрава. Брэгер Герман Максімавіч // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — скарбніца дакументальнай спадчыны 1938—2008 / А. К. Галубовіч [і інш.]. — Мінск: НАРБ, 2008. — С. 131—132. — 270 с. — ISBN 978-985-6372-55-4.
- БРЭГЕР Герман Максімавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — С. 43-44. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Брэгер // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 83. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Звесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII)
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выпускнікі будаўнічага факультэта БНТУ
- Члены Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Архівісты Беларусі
- Гісторыкі Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі
- Выпускнікі БНТУ
- Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага