Герцыке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Герцыке
Jersika
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
95 м
Насельніцтва
  • 78 чал. (29 студзеня 2021)[1]
Паштовыя індэксы
5315
Герцыке на карце Латвіі
Герцыке (Латвія)
Герцыке
Герцыке (Латвія)
Герцыке

Герцыке, Герцык, Герсіке, Ерсіка (лац.: Gercike) — колішні горад на правым беразе Заходняй Дзвіны, за 180 км ад Полацка. Паселішча 2-й пал. XI — 1-й пал. XIII ст. належала да Полацкага княства, як фарпост і цэнтр уладанняў у Ніжнім Падзвінні[2].

Назва

Назву горада Герцыке А. Кунік, Г. Пабст, А. Білeнштэйн і інш. даследчыкі набліжалі да стараслав.: град, польск.: grod, руск.: город. Найбольш грунтоўным з'яўляецца меркаванне Г. Пабста заснаванае, верагодна, на справаздачы ад 26.3.1292 пра дзейнасць ганзейскага пасольства ў Ноўгарадзе ў 1291 годзе[3]. У справаздачы паведамляецца, што паслы Любека, Вісбі і Рыгі ў час пасольства жылі не ў самім Ноўгарадзе, а ў Gerceke, гэтае месца паслы называлі curia regia, і наўгародцы ездзілі туды для перамоў. Гэта curia regia паблізу Ноўгарада — княжацкая рэзідэнцыя Гарадзішча, цяпер вядомая як Рурыкава Гарадзішча[4]. З гэтага вынікае, калі Гарадзішча на Волхаве звалася па-нямецку Gerceke, што Gercike на Дзвіне, верагодна, таксама меў назву Гарадзішча.[5]

Гісторыя

Паселішча на месцы Герцыке існавала з X ст., археалагічныя раскопкі зафіксавалі агулам 10 будаўнічых гарызонтаў. У XI ст. былі пабудаваны земляныя ўмацаванні — гарадзішча авальнай формы (70x100 м). На гарадзішчы выяўлены рэшткі драўляных пабудоў з печамі, знойдзены рэчы, тыповыя для балтаў і славян, характэрныя для гарадоў Полацкай зямлі. Пасад (750x200 м) быў заселены ў XI—XII ст. і знаходзіўся на поўнач ад гарадзішча. Знойдзены крыжыкі і некаторыя ўпрыгожанні, характэрныя для славян. Насельніцтва складалася пераважна з латгалаў, пражывала і нязначная колькасць русінаў. Непадалёк выяўлены могільнік X—XII ст., пахавальны абрад — трупапалажэнне, жаночыя ўпрыгожанні ў большасці латгальскія.[2]

Упершыню горад згадваецца ў «Хроніцы Лівоніі» пад 1203 г. як багатая княжацкая рэзідэнцыя з праваслаўнымі цэрквамі, цэнтр княства пад кіраваннем кн. Усевалада, падпарадкаванага Полацку.[2] У 1209, 1214 і 1215 на Герцыке нападалі крыжакі, разрабавалі і спалілі яго. У 1230 перайшоў пад уладу рыжскага епіскапа. Пасля XIV ст. ў пісьмовых крыніцах не ўпамінаецца.

Зноскі

  1. Vietvārdu datubāze: Informācija par Jersiku — 2005.
  2. а б в Штыхов Г. В. Города Полоцкой…
  3. Hansisches Urkundenbuch, Bd I, Halle, 1876, стр. 377—378, n 1093
  4. Goetz L.К. Deutsch-russische Handelsgeschichte des Mittelalters. Lubeck, 1922, стар. 56.
  5. Клейнберг И. О топониме Gercike…

Літаратура

  • Balodis F. Jersika // Senatne un Maksla. Riga, 1936. № 4.
  • Balodis F. Jersikas un tai 1939. Gada izdaritie izrakumi. Riga, 1940.
  • Клейнберг И. О топониме Gercike в источниках ХІІІ в. // Вспомагательные исторические дисциплины, IV. Ленинград, 1972. С. 127.
  • Штыхов Г. В. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). — Мн., 1978. — С. 62.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн., 1996.