Усевалад Герцыкскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Усевалад Герцыкскі
Князь герцыкскі
да 1203 — пасля 1230
Папярэднік: не вядомы
Пераемнік: княства скасавана
 
Нараджэнне: невядома
Смерць: пасля 1230
Дынастыя: Рурыкавічы, Полацкая галіна
Бацька: Барыс Давыдавіч
Жонка: дачка Даўгерутэ[d]

Усевалад Герцыкскі (у хроніках канцылярыі епіскапа Рыгі выкарыстоўваецца форма Wiscewolodus; лац.: Vissewalde rex de Gerzika; ням.: Vissewalde; у працах латвійскіх аўтараў згадваецца як лат.: Visvaldis; пам. пасля 1230[1]) — Князь герцыкскі[2].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне, побач з Вячкам Кукенойскім, дыскусійнае, але ў адрозненне ад апошняга Усевалад наогул не згадваецца рускімі крыніцамі. Асноўная крыніца інфармацыі пра яго — Хроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага, які называе яго Вісевальд (Wissewaldus) і згадвае, што ён быў сынам «караля Полацка»[3].

Спробы ідэнтыфікаваць Усевалада з вядомымі князямі прадпрымаліся не раз. Найчасцей Усевалада выводзяць ад Ізяславічаў Полацкіх[4], пры гэтым пачынаючы ад С. М. Салаўёва атаясамліваючы з Васількам, сынам полацкага князя Бырыса Давыдавіча ад першага шлюбу, які разам з бацькам і братам Вячкам згадваецца В. М. Тацішчавым у г. зв. «Аповесці пра Святохну»[5]. Гэтая версія была прынятая многімі гісторыкамі і трапіла ў многія энцыклапедыі (напрыклад, у Рускі біяграфічны слоўнік(руск.) бел.), аднак яна прымаецца далёка не ўсімі. У якасці аргументу супраць яе прыводзіцца той факт, што Усевалад і Васілька — розныя імёны.

Існуюць і іншыя спробы ідэнтыфікацыі. Так Э. М. Загарульскі[6] атаясамляе Усевалада з узгаданым у Слове пра паход Ігараў князем Усеваладам Васількавічам, якога ён лічыць унукам мінскага князя Валадара Глебавіча. Н. П. Лыжын[7] атаясамліваў Усевалада з Усеваладам Мсціславічам(руск.) бел., сынам Мсціслава Старога, князя Смаленскага і вялікага князя Кіеўскага.

Арведс Швабэ(руск.) бел. і Аўгуст Тэнтэліс(руск.) бел. не гэтак катэгарычны ў паходжанні Усевалада і на іх думку Усевалад быў «аблатышаны» (pārlatviskojies) і яго смела, па меншай меры ў гэтым разуменні, можна лічыць латышскім кіраўніком[8][9].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Генрыху Латвійскаму, Усевалад быў васалам полацкага князя Уладзіміра, валодаючы Герцыкскае княствам. Яго ўладанні межавалі з землямі біскупа Рыгі. Ён увесь час ваяваў супраць рыцараў Ордэна Мечаносцаў[2] і біскупа Рыгі, прычым рабіў гэта ў саюзе з літоўцамі, паколькі быў жанаты з дачкой літоўскага князя Даўгерутэ, аднаго з магутнейшых літоўскіх князёў.

Усевалад упершыню згадваецца Генрыхам Латвійскім у 1203 годзе, падчас паходу Уладзіміра Полацкага супраць немцаў у Лівоніі, калі разам з літоўцамі зрабіў напад на Рыгу і парабаваў рыжскія ваколіцы[2].

Восенню 1209 г., даўні вораг немцаў у Лівоніі, забяспечваў літоўцаў харчам, пераправай цераз Дзвіну і г. д. і разам з імі зрабіў немцам шмат шкоды. Таму рыжскі біскуп, сабраўшы войскі з усіх падуладных тэрыторый, пайшоў супраць Усевалада да Герцыке. Біскуп Рыгі Альбрэхт Буксгеўдэн змог захапіць Герцыке[2], які немцы сыходзячы спалілі. Сам Усевалад здолеў уцячы, пераплыўшы ў чоўне Дзвіну, але яго жонка трапіла ў палон.

У кастрычніку-снежні 1209 г. Усевалад перадаў сваё княства епіскапу Альберту, які вярнуў яму землі ў якасці лену[2], але не ўсе колішнія ўладанні, толькі палову. Усевалад абяцаў у наступным раскрываць планы русінаў і літоўцаў. Пасля гэтага Усеваладава жонка і ўвесь палон былі вызваленыя, Усевалад сабраў разагнаных падданых і пачаў адбудоўваць Герцыке.

Усевалад, аднак, як сведчаць рыцары з Кукенойса, з 1209 не з'яўляўся да епіскапа, працягваў дапамагаць літоўцам і скаргі не даваў аніякага адказу. У 1214 годзе Усевалад адмовіўся паслаць свае войскі супраць ліваў, таму, у пачатку 1214 рыцары з Кукейноса, са згоды епіскапа, ноччу захапілі Герцыкскі замак, але самога Усевалада, відаць, тым часам у Герцыке не было. У красавіку 1214 рыцары з Кукейноса паўтарылі напад, захапілі горад (але не замак), але былі адбітыя пакліканымі Усеваладам на дапамогу літоўцамі[2]. Сутыкненні працягваліся да 1215 года, калі Усеваладу разам з літоўцамі ўдалося нанесці паражэнне ордэнскаму войску.

Паміж 1214 і 1224 пра лёс Усевалада нічога невядома, даследчыкі выказваюць розныя меркаванні. У кожным разе, да 1224 ён захаваў за сабою, прынамсі дэ-юрэ, частку Герцыкскага княства, верагодна, тую, што атрымаў ад епіскапа ў 1209 г. У 1224 Усевалад перадае рыцару Конраду фон Мейендорфу ў лен палову сваёй часткі Герцыкскага княства.

Апошняе паведамленне пра Усевалада ставіцца да 1225 года, калі ён прысутнічаў у Рызе на сустрэчы з папскім легатам, які прыбыў у Лівонію. У сувязі з гэтым ён згадваецца «Хронікай…», як «кароль Герцыке».

Усевалад жыў яшчэ ў 1230 г., калі падарыў некаторыя свае землі Дзюнамюндскаму манастыру(руск.) бел., гэтая дарчая — апошняя згадка Усевалада.

Памёр Усевалад, верагодна, да 1239, калі не існаваў ужо сам Герцыке, прынамсі яго замак, а згадваецца толькі яго месца («locum castri»).

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: дачка літоўскага князя Даўгерутэ. Пра дзяцей у крыніцах не паведамляецца, аднак да Усевалада выводзіў сваё паходжанне род фон Ікскюль(руск.) бел.. Пры гэтым дакументальна гісторыя роду пацвярджаецца толькі пачынаючы з XVI стагоддзя. Паводле даследаванняў М. А. Таўбэ(руск.) бел.[10], ва Усевалада была адна дачка (невядомая па імені), якая была замужам двойчы: 1-ы муж: Конрад фон Меендорф (памёр пасля 1224); 2-і муж: Іаган фон Бардэвіс (памёр пасля 1257).

Зноскі

  1. Livlaendische Guterurkunden. Riga, 1908. Bd 1. № 13:13-14; 13-14. Даётся по: Крестоносцы и Русь. Конец XII-1270 г. — М. Индрик. 2002.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Белорусская ССР: Краткая энциклопедия: [в 5 т.]. Т. 5: Биографический справочник. — Мн.: Главная редакция Белорусской Советской Энциклопедии, 1982. — 737, [1] с. — С. 129.
  3. Генрих Латвийский. Хроника Ливонии / Введение, пер. [с латин.] и комм. С. А. Аннинского; Предисл. В. А. Быстрянского. — Л. — М.: Изд-во Академии наук СССР, Тип. Академии наук СССР в Ленинграде, 1938. — XV, 352 стр., 1 вкл. л. карт. — С. 73.
  4. Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів, 2000.
  5. Татищев В. Н. История Российская — Т. 3. — С. 204—211.
  6. Загорульский Э. «Слово…» и западные земли Руси // Неман. — № 8. — С. 162—164.
  7. Лыжин Н. П. Два памфлета времен Анны Иоанновны // Известия Академии Наук по отд. русского яз. и словесности. — СПб., 1858. — Т. VII. — С. 49—64.
  8. A. Tentelis, Latvju vēsture, 22274 (Latv. Konversācijas Vārdnīca, XI. Rīgā 1935).
  9. Švābe, A. Jersikas karaļvalsts. Senatne un Māksla. 1936. Nr.1, 5.-31.lpp.
  10. von Taube M. Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap — SPb., 1899.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв — М., 1975. — С. 202—239.
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля (очерки истории северной Белоруссии) в IX — XIII вв. / Ответственный редактор академик Б. А. Рыбаков — М.: Наука, 1966. — 295 с.
  • Александров Д. Н., Володихин Д. М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI веках / Ответственный редактор: академик В.Л. Янин — М.: издательское предприятие «Аванта+», 1994. — 133 с. — 300 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 16. — Мн., 2003;
  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів, 2000.
  • Крестоносцы и Русь. Конец XII-1270 г. — М. Индрик. 2002.
  • Сагановіч, Г. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне (паводле хронікі Генрыха) // БГА, Т. 5. Сш. 1(8) Чэрвень 1998.
  • Штыхаў, Г. Усевалад / Георгій Штыхаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. Т. 6, кн. 2: Усвея — Яшын. Дадатак — Мн.: БелЭн, 2003. — 612, [1] с. — С. 8. — ISBN 985-11-0276-8.