Мэр
Выгляд
(Пасля перасылкі з Глава горада)
Выканаўчая ўлада |
---|
Партал:Палітыка · правіць |
Мэр (фр.: Maire, англ.: mayor, гэта значыць старшына) — кіраўнік адміністрацыі, кіраўнік выканаўчай улады населенага пункта, часцей за ўсё горада.
Назва пасады паходзіць ад лацінскага слова «maior», якое азначае «вялікі».
Гістарычна існуюць таксама іншыя найменні кіраўніка гарадской улады:
- бургамістр (ням.: Burgermeister; тэрмін выкарыстоўваецца ў краінах з германскай прававой традыцыяй, выкарыстоўваўся таксама ў дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама на акупаваных тэрыторыях СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і інш.); пасада «бурмістр» была актуальнай для заходніх абласцей Беларусі (і заходніх абласцей Украіны) да 1939 г.
- алькальд (у іспанамоўных краінах),
- кмет (у Балгарыі),
- прыматар у Славакіі і ў буйных гарадах Чэхіі,
- стараста — невялікія гарады Чэхіі,
- прэзідэнт горада у Польшчы,
- бурмістр у Польшчы,
- прымар у Румыніі і Малдавіі,
- гарадскі галава ва Украіне,
- кіраўнік гарадской адміністрацыі
- начальнік гарадской управы,
- кіраўнік мясцовага самакіравання,
- кіраўнік гарадской акругі,
- кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння і іншыя.