Глаксінія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глаксінія

Gloxinia perennis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gloxinia L'Hér., 1785

Тыпавы від
Gloxinia maculata L'Hér., 1789, nom. superfl.[3] [≡ Gloxinia perennis (L.) Fritsch, 1894[4]]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  564856
NCBI  48751
EOL  72184
GRIN  g:5023
IPNI  17042-1

Глаксінія (Gloxinia) — род кветкавых раслін сямейства геснерыевых. 6 відаў. Пашыраны ў Амерыцы ад Мексікі да Бразіліі. У кветкаводстве пад глаксініяй больш вядомая група гібрыдаў, атрыманых ад відаў блізкага роду сінінгія (Sinningia). На Беларусі іх часта вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны з пакарочаным сцяблом і клубнямі. Лісце эліпсападобнае, чаранковае, цёмна-зялёнае, сабранае ў разетку. Кветкі буйныя, яркія, званочкавыя, разнастайныя па колеры. Цвіце ў маі-верасні (за сезон на адной расліне ўтвараецца да 50-100 кветак). Плод — шматнасенная каробачка. Прыгожаквітучыя дэкаратыўныя расліны. Размнажаюцца насеннем, сцябловымі і лісцевымі чаранкамі, дзяленнем клубняў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Gloxinia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Глаксінія: інфармацыя на сайце GRIN(англ.)Gloxinia perennis

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]