Гняздоўка (род грыбоў)
Выгляд
Гняздоўка (род грыбоў) | |||||||||||||||||||||
![]() Гняздоўка запоўненая (Nidularia deformis) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Nidularia | |||||||||||||||||||||
|
Гняздоўка (Nidularia) — род базідыяльных грыбоў сямейства Гняздоўкавыя (Nidulariaceae). Налічвае каля 30 відаў, пашыраных на ўсім зямным шары.
Пладовыя целы памерам 0,5—0,7 см, сядзячыя, з шырокай асновай. Унутры грыба невялікія круглаватыя цельцы з базідыямі, у якіх развіваюцца споры. Адкрываюцца зверху шчылінкай. Абалонка грыбоў тоўстая, звонку часам лямцаватая, з унутранага боку гладкая і бліскучая. Колер ад белаватага да карычневага. Споры гладкія і бясколерныя.
Сапратрофы. Растуць групамі ў лясах, парках, садах на адмерлай драўніне, часам на глебе.
Гняздоўка запоўненая (Nidularia factra) сустракаецца на тэрыторыі Беларусі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 317. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Сяржаніна Г. І. Гняздоўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 94. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Гняздоўка (род грыбоў) на Вікісховішчы |
---|