Перайсці да зместу

Гомелькабель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гомелькабель
Заснаванне 1958
Колькасць супрацоўнікаў
  • 293 чал. (2019)[1]
Сайт gomelcable.com

СААТ «Гомелькабель» (Гомельскі кабельны завод) — беларускае прадпрыемства, размешчанае ў Чыгуначным раёне Гомеля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Завод створаны ў 1958 годзе на базе завода «Металапракат». Першапачаткова выпускаў неізаляваныя драты для паветраных ліній электраперадач і эмаляваныя драты[2][3].

Першы час прадпрыемства падпарадкоўвалася ўпраўленню электратэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР, у 1964—1965 гадах — Упраўленню электратэхнічнай прамысловасці СНХ БССР, у 1965 годзе ў сувязі са скасаваннем саўнаргасаў перададзена ў падпарадкаванне Галоўнага ўпраўлення кабельнай прамысловасці Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР[4].

У 1974 годзе (па іншых даных, у 1976 годзе) завод увайшоў у склад вытворчага аб’днання «Беларускабель» Усесаюзнага ВА «Саюзэлектракабель» Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР разам з астатнімі прадпрыемствамі галіны на тэрыторыі Беларускай ССР — Мазырскім кабельным заводам і Шчучынскім заводам «Аўтаправод»[5][6].

У 2011 годзе 25,7% дзяржаўных акцый прадпрыемства былі прададзеныя расійскаму АТ «Людзінавакабель»[7].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства вырабляе дрот з эмалевай, папяровай, шкловалакністай, камбінаванай ізаляцыяй, неізаляваныя драты для паветраных ЛЭП, алюмініевы і медны дрот[8]. Выручка завода ў 2019 годзе склала 50,8 млн руб. (каля 25 млн долараў), чысты прыбытак — 250 тыс. руб. (каля 120 тыс. долараў)[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://gomelcable.com/wp-content/uploads/2020/04/Informaciya-iz-f.1-dlya-razmeshheniya-na-sajte-i-EPFR-13.04.2020.docx
  2. Го́мельскі ка́бельны заво́д. 346 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  3. История. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  4. Гомельский кабельный завод «Гомелькабель» Архіўная копія ад 14 чэрвеня 2020 на Wayback Machine на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  5. Мазы́рскі ка́бельны заво́д. 515 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  6. ОАО «Беларускабель»: 60 лет соединяя миры. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2021. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  7. Российское предприятие купило четверть пакета госакций ОАО «Гомелькабель»
  8. Продукция. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  9. Бухгалтерская отчетность за 2019 год. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]