Гомельскае музычна-драматычнае таварыства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомельскае музычна-драматычнае таварыства. Існавала ў 19081914 гг. Статут зацверджаны 14 лютага 1909 г. Мэтай таварыства была культурна-асветніцкая дзейнасць, прапаганда сярод жыхароў горада музычнага і тэатральнага мастацтва, літаратуры, а таксама развіцця мастацкіх здольнасцей членаў таварыства. З'яўлялася важнфм асяродкам культурнага жыцця Гомеля ў 19011911 гг., калі таварыства ўзначальваў Л. С. Драгунскі (у 1910 г. аб'ядноўвала каля 240 чал.). Працавалі секцыі: літаратурная, драматычная, музычная. Члены таварыства праводзілі вечары, прысвечаныя юбілеям пісьменнікаў Т. Шаўчэнкі, І. Нікіціна  (руск.), Л. Талстога, М. Гогаля, А.Чэхава і інш., чыталі лекцыі аб творчасці Ф. Дастаеўскага, К. Гамсуна, Ф. Ніцшэ, абмяркоўвалі літаратурныя навінкі і спектаклі гастрольных труп, наладжвалі т.зв. літаратурныя суды на дгероямі мастацкіх твораў. Пастаўлены спектаклі «На бойкім месцы», «Лес» А. Астроўскага, «Лебядзіная песня» Чэхава, «Рэвізор» Гогаля і інш. Музычнай секцыяй быў арганізаваны хор, наладжваліся вечары, прысвечаныя кампазітарам. Рамансаў і народных песень. Таварыства займалася дабрачыннай дзейнасцю, выкарыстоўваючы для гэтага зборы ад платных канцэртаў і спектакляў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гомельскае музычна-драматычнае таварыства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 65. — ISBN 985-11-0041-2.