Горад Альба, Італія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Альба
Alba
Герб
Герб
Alba italy.jpg
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
Вышыня цэнтра
172 м
Афіцыйная мова
італьянская мова|італьянская
Насельніцтва
29 759 чалавек
Шчыльнасць
551 чал./км²
Этнахаронім
albesi
Часавы пояс
Тэлефонны код
00173
Паштовы індэкс
12051
Код ISTAT
04003
Афіцыйны сайт
Горад Альба, Італія (Італія)
Горад Альба, Італія

Альба (італ.: Alba) — галоўны горад вобласці Ланге на мяжы Лігурыі і П'емонта, уздоўж ракі Танара, у італьянскай правінцыі Кунеа. Наваколлі славяцца сваімі персікамі, белымі труфелямі і сухім віном.

Насельніцтва складае 29 759 чалавек, шчыльнасць насельніцтва складае 551 чал./км². Займае плошчу 54 км². Паштовы індэкс — 12051. Тэлефонны код — 00173. Заступнікам горада лічыцца святы Лаўрэнцій. Свята горада штогод святкуецца 10 жніўня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне паселішча Альба-Пампея (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулу Пампею Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імператараў, Перцінакс. З IV стагоддзі ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам архібіскупа Міланскага. З XI стагоддзя — свабодная камуна Ламбардскай лігі, у пазнейшыя часы — яблык разладу паміж манферацкімі Алерамічы, міланскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дома, пасля чаго страціў былое значэнне.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі даўніны — раманскі сабор св. Лаўрэнція (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагоддзі), гатычная царква св. Дамініка, сярэднявечны біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагоддзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стст.

Alba-duomo-navata maggiore.jpg
Alba italy.jpg
Alba-piazza risorgimento.jpg
У саборнай царкве Краявід горада П'яцца Рысарджымента

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]