Брэда
| Населены пункт | |||||
| Брэда | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| нідэрл.: Breda | |||||
|
|||||
| 51°35′ пн. ш. 4°47′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Правінцыя | Паўночны Брабант | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 129,15 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 3 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 170491 чалавек (2007) | ||||
| Шчыльнасць | 1344 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 076 | ||||
| Паштовыя індэксы |
4800-4841, 4847, 4850-4854 |
||||
|
|
|||||
| breda.nl (гал.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Брэда (нідэрл.: Breda) — горад у Нідэрландах, у правінцыі Паўночны Брабант. Насельніцтва — 169,9 тыс. жыхароў (2006).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад Брэда быў заснаваны ў X стагоддзі пры зліцці суднаходных рэк Марк і Аа[1]. У XI стагоддзі быў феодам Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Першым сюзерэнам Брэды, чыё імя дайшло да нашых дзён, быў Генрых Брунесхаймскі (1080—1125). У 1252 годзе Брэда атрымала правы горада, што дало гараджанам ёй магчымасць узвесці крапасную сцяну вакол горада.
У 1327 годзе Адэлхейд Гаверэнска-Брэдская прадала Брэду герцагу Брабанта Жану III. У 1350 годзе горад быў перапрададзены Яну II Васенарскаму, які памёр у 1377 годзе. У 1403 годзе яго спадчынніца Ёхана Поланенская (1392—1445) выйшла замуж за Энгельберта I Насаўскага. Такім чынам Брэда стала ўладаннем Насаўскага дому і заставалася ў гэтым статусе да 1795 года.
Калі Брэда стала рэзідэнцыяй Аранска-Насаўскай дынастыі, то гэта прыцягнула ў горад іншых дваран, якія пабудавалі свае рэзідэнцыі ў старых кварталах. У 1534 годзе Хенры III Насау-Брэдскі перабудаваў гарадскія ўмацаванні. У 1534 годзе моцны пажар знішчыў 90 % горада, у тым ліку цэрквы, капэлы і ратушу; засталося толькі каля 150 дамоў і галоўная царква.


Падчас Васьмідзесяцігадовай вайны Брэда была ў 1581 годзе ўзята пры нечаканым нападзе фламандска-іспанскіх войскаў, якімі камандаваў Клод дэ Берлемон. Войскі спагналі сваю лютасць на жыхарах горада, забіўшы каля 500 чалавек. У 1590 годзе горад быў узяты Морыцам Насаўскім, 68 пікінёраў якога пракраліся ў горад водным шляхам, хаваючыся пад грузам торфу, падчас аблогі Брэды. У 1625 годзе, пасля дзесяцімесячнай аблогі горад здаўся іспанцам пад камандаваннем Спінолы. У 1637 годзе пасля чатырохмесячнай аблогі Брэда была ўзята Фрэдэрыкам-Генрыхам Аранскім, і ў 1648 годзе, паводле Вестфальскага міру, канчаткова адышла да Рэспублікі Злучаных правінцый.
Англійскі кароль Карл II правёў у Брэдзе большую частку свайго выгнання ў часы кромвелеўскіх Рэспублікі і Пратэктарата, таму што яго сястра Марыя была ўдавой Вільгельма II. У 1660 годзе ў Брэдскай дэкларацыі Карл II выказаў умовы свайго вяртання ў Англію.
У 1667 годзе ў Брэдзе было падпісана Брэдскае пагадненне, якое паклала канец Другой англа-галандскай вайне. У 1746—1748 гадах тут праходзіў Брэдскі кангрэс, на якім англійскія і французскія дыпламаты спрабавалі спыніць вайну за аўстрыйскую спадчыну.
У 1795 годзе ў Брэду ўвайшлі французскія войскі, якія прынеслі з сабой ідэі Французскай рэвалюцыі. Новая ўлада ліквідавала старыя саслоўі; у прыватнасці, сышло ў гісторыю баронства Брэда. 9 снежня 1813 года падчас кампаніі 1813 года крэпасць Брэда была ўзята атрадам рускага генерал-маёра Бенкендорфа.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Бреда // Военная энциклопедия : ([в 18 т.]) / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэда